Алмаз
мінэрал, алятропная адмена вугляроду From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
мінэрал, алятропная адмена вугляроду From Wikipedia, the free encyclopedia
Алма́з (грэц. ἀδάμας — непераможны), дыямэ́нт — каштоўны камень. Надзвычай цьвёрды празрысты матэрыял. Складаецца з вугляроду, як і графіт. Здабываецца пераважна ў Паўднёвай Афрыцы глыбока пад зямлёю. Выкарыстоўваецца ў прамысловасьці дзякуючы сваёй трываласьці і як упрыгажэньне.
Алмаз | |
апрацаваны алмаз | |
Агульныя | |
---|---|
Катэгорыя | Мінэрал |
Формула (структурнай адзінкі) | C |
Клясыфікацыя Штрунца | 1.CB.10a[1] |
Прымешак | N |
Сынгонія | кубічная |
Прасторавая група | гексактаэдрычны[d] |
Выгляд | |
Колер | бясколерны |
Форма крышталаў | актаэдар[d] |
Спайнасьць | {111}[d] |
Злом | чарапашынны злом[d] |
Шкала Моаса (цьвёрдасьць) | 10 |
Бляск | алмазавы |
Колер рысы | белы колер |
Празрыстасьць | празрысты |
Шчыльнасьць | 3,51 грамаў на кубічны сантымэтар[2] і 3,515 ± 0,015 грамаў на кубічны сантымэтар[1] |
Аптычныя ўласьцівасьці | |
Паказчык пераламленьня | 2,417—2,419 |
У 1919 годзе бэльгійскі матэматык Марсэль Талкоўскі(en) разьлічыў агранку круглага брыльянта праз нанясеньне 57 граняў пад пэўнымі кутамі. У выніку звыш 70% алмазаў сталі рабіць круглымі. Найдаражэйшымі ёсьць брыльянты сіняга і чырвонага адценьня, якія здабываюць у Афрыцы. Штучныя алмазы пераважна выкарыстоўваюць у дарагіх гадзіньніках. У 2012 годзе іх продажы на сусьветным рынку склалі каля 5%. Яны каштуюць на 30% таньней за прыродныя, бо з часам могуць зьмяняць адценьне[3].
Галоўныя характэрныя рысы алмаза — найвышэйшая сярод мінэралаў цьвёрдасьць, найбольш высокая цеплаправоднасьць сярод усіх цьвёрдых целаў 900—2300 Вт/(хв·К)[4], вялікія паказчыкі пераламленьня і дыспрэміі. Алмаз зьяўляецца дыэлектрыкам. У алмаза вельмі нізкі каэфіцыент трэньня па мэталу на паветры — усяго 0,1, што зьвязана з утварэньнем на паверхні крышталя тонкіх плёнакадсарбаванага газу, якія выконваюць ролю своеасаблівай змазкі. Калі такія плёнкі не ўтвараюцца, каэфіцыент трэньня ўзрастае і дасягае 0,5—0,55. Высокая цьвёрдасьць абумоўлівае выключную зносастойкасьць алмаза на сьціраньне. Для алмаза таксама характэрны самы высокі (у параўнаньні зь іншымі вядомымі матэрыяламі) модуль пругкасьці і самы нізкі каэфіцыент сьціску. Энэргія крышталя складае 105 Дж/г-ат, энэргія сувязі 700 Дж/г-ат — менш за 1% ад энэргіі крышталя.
Тэмпэратура плаўленьня алмаза складае 3700—4000 °C. На паветры алмаз згарае пры 850—1000 °C, а ў пылні чыстага кіслароду гарыць квола-блакітным полымем пры 720—800 °C, цалкам пераўтвараючыся ў выніку ў вуглякісты газ. Пры награваньні да 2000 °C бяз доступа паветра алмаз пераходзіць у графіт за 15—30 хвілінаў. Сярэдні паказчык пераламленьня бясколерных крышталяў алмаза ў жоўтым колеру роўны прыкладна 2,417, а для разнастайных колераў спэктру ён вар’юецца ад 2,402 (для чырвонага) да 2,465 (для фіялетавага). Здольнасьць крышталяў разлагаць белае сьвятло на асобныя складнікі называецца дыспрэсіяй. Для алмаза дыспрэмія роўная 0,063.
Адной з істотных уласьцівасьцяў алмазаў зьяўляецца люмінэсцэнцыя. Пад узьдзеяньнем сонечнага сьвятла і асабліва катоднага, ультрафіялетавага і рэнтгенаўскага праменьня алмазы пачынаюць люмінэсцыраваць — мігціць рознымі колерамі. Пад узьдзеяньнем катоднага і рэнтгенаўскага выпраменьваньня мігцяць усе разнавіднасьці алмазаў, а пад узьдзеяньнем ультрафіялетавага — толькі некаторыя. Рэнтгеналюмінэсцэнцыя шырока выкарыстоўваецца на практыцы для здабываньня алмазаў з пароды.
Вялікі паказчык пераламленьня, у шэрагу з высокай празрыстасьцю і дастатковай дыспрэсіяй паказчыка пераламленьня (гульня колеру) робіць алмаз адным з саміх дарагіх каштоўных камянёў (у шэрагу са смарагдам і рубінам), якія супернічаюць з алмаз па кошце). Алмаз у натуральным выглядзе ня лічыцца прыгожым. Прыгажосьць надаецца алмазу аграньваньне, якая стварае ўмовы для шматразовых нутраных адлюстраваньняў. Гранёны алмаз называецца брыльянтам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.