Камуністы лічаць пагарджанай справай хаваць свае погляды й намеры. Яны адчынена заяўляюць, што іх мэты могуць быць дасягнутыя толькі шляхам гвалтоўнага зрыньваньня ўсяго існага грамадзкага ладу. Хай панавальныя клясы ўздрыгваюць перад Камуністычнай Рэвалюцыяй. Пралетарам няма чаго ў ёй губляць акрамя сваіх ланцугоў. Набудуць жа яны ўвесь сьвет.
ПРАЛЕТАРЫ ЎСІХ КРАІН, ЗЛУЧАЙЦЕСЯ!
У 1920 годзе Камуністычны Інтэрнацыянал выдаў для народаў Усходу такі лёзунг: «Пралетары ўсіх краін і прыгнечаныя народы, злучайцеся!». Па гэтым пытаньні Ў. І. Ленін заўважыў[2]:
Вядома, з пункта гледжаньня «Камуністычнага Маніфэсту» гэта няслушна, але «Камуністычны Маніфэст» пісаўся пры цалкам іншых умовах, але з пункту гледжаньня цяперашняй палітыкі гэта дакладна.
Гэты варыянт лёзунгу не атрымаў шырокай вядомасьці, але ў наступным часта выкарыстоўваўся мааістамі.
Remove ads
Надпіс «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» прысутнічае на гербе СССР на мовах усіх саюзных рэспублік і на гербах рэспублік на мовах гэтых рэспублік і на расейскай мове. У 1923—36 надпіс на гербе СССР рабіўся 6 мовамі (па ліку саюзных рэспублік, якія ўтварылі ў 1922 Саюз ССР); са зьменай ліку саюзных рэспублік надпіс даваўся ў 1937—46 11 мовамі, у 1946—56 — 16-ю, з 1956 — 15 мовамі. Дзяржаўным гербам аўтаномнай рэспублікі Савецкага Саюзу зьяўляецца герб той саюзнай рэспублікі, у склад якой яна ўваходзіць, з даданьнем найменьня аўтаномнай рэспублікі на мовах дадзенай аўтаномнай саюзнай рэспублікі і на расейскай мове, надпіс на гербе «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» даецца на мове аўтаномнай Рэспублікі.
Яшчэ ў 1923 годзе Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР вызначыў галоўныя элемэнты дзяржаўных сымбаляў Савецкага Саюзу: сонца, серп і молат, дэвіз «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!».
Remove ads
Паўтлустым шрыфтам вылучаныя тыя, што прысутнічалі ў розны час на гербе СССР.
Азэрбайджанская: Bütün ölkələrin proletarları, birləşin! (Бүтүн өлкәләрин пролетарлары, бирләшин!)
Ангельская: Workers of the world, unite! На магіле Маркса на Хайгейцкіх могілках у Лёндане напісаны іншы, больш літаральны варыянт: Workers of all lands, unite!
Арабская: !يا عمال العالم اتحدوا (трансьлітарацыя: Yā ʿummāla l-ʿālam ittaḥidū!)
Швэдзкая: Arbetare i alla länder, förenen eder!, Arbetare i alla länder förenen er! или Arbetare i alla länder, förena er!, Proletärer i alla länder, förena er!