Літавор

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Літавор (Літавар), Лютувер (Лютвар, Лювер) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Luitwert
Leudovera
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Liut + Warto
Liudo + Vera
Іншыя формы
Варыянт(ы) Лютувер, Лютвар, Літавар, Лювер
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Літавор»
Закрыць

Паходжаньне

Лютвард, Лютверт або Літварт (Liutward, Luitwert, Litwart[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[4], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Эварт, Явар; германскія імёны Dagward, Ewart, Jovard) — ад германскага ward 'ахоўнік'[3]. Такім парадкам, імя Лютавор азначае «ахоўнік народу»[3]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Leudovera (Leudo-vera)[5] або Litwara[6].

Польскі гісторык Конрад Гурскі(pl) тлумачыць імя Літавор ад нямецкага Litauer 'ліцьвін'[7]. Такое ж тлумачэньне імя Litawor (Litawer) даецца ў слоўніку старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзеных Польскай акадэміяй навук[8].

У Польшчы (Памяранія) у 1506 годзе і ў XVII ст. адзначалася прозьвішча Littauer (Littawer)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Lutuwerus[a] (Хроніка Прускай зямлі); Литавор (24 чэрвеня 1486 году)[10]; Ивашъко Литаворовъ, пана Богдановъ сынъ Хребътовича (29 кастрычніка 1486 году)[11]; пан Литавар (23 лістапада 1486 году[12], 7 жніўня 1488 году[13], па 6 красавіка 1488 году[14], 2 чэрвеня 1489 году[15]); пан Литавор (14 сьнежня 1486 году)[16], Русиномъ: <…> подскарбему дворному пану Литавару (17 сакавіка 1488 году)[17]; Литавор Хребътовичъ (27 траўня 1489 году)[18]; пан Литавоуръ (16 траўня 1492 году)[19]; Янъ Литавор Богданович Хребтович (13 жніўня 1492 году)[20]; Johanne Littaor Chrepthouicz[21], Johanne Littaor Chreptowicz[22] (1492 год); панъ Литавар Хребтович (16 ліпеня 1493 году)[23]; Iohanne Littaor Marschalco et Tenutario in Slonijm (16 чэрвеня 1494 году)[24]; Iohannis Litawor (14 траўня 1499 году)[25]; Iohannes Littaor (24 ліпеня 1499 году)[26]; magnificam Heduigim, relictam olim magnifici Joannis Litauor… Heduygis Litawarowa (1524 год)[27]; з Дорогичина Пани Литаворовои (1533—1535 гады)[28]; пани Ганны Литаворовны (7 і 9 лютага 1596 году)[29]; Lutwaryszki (1670 год)[30]; Jm. Pana Adama Littaworowicza Chreptowicza (24 ліпеня 1759 году)[31]; Alexander Littawor Aramowicz, Czesznik Trocki (24 кастрычніка 1765 году)[32]; Pawel Litаwоr Abramowicz, Jan Lit. Abramowicz (20 сакавіка 1767 году)[33].

Носьбіты

Літаворы Храптовічы і Літаворы Арамовічы гербу Адравонж — літоўскія шляхецкія роды.

Літавэры (Littawer, Littauer) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Паморскага ваяводзтва[39].

На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Літаварцы, на гістарычнай Троччыне існаваў маёнтак Літаварышкі, зь якім зьвязваюць назву места Ляндварова.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Праз шрыфт друкаванага выданьня XVII стагодзьдзя хронікі Дусбурга існуе іншы варыянт чытаньня імя князя — Putuwerus

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.