места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляндварова (лет. Lentvaris) — места ў Летуве, на беразе возера Ляндварова. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 10 160 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Горадню, Коўна.
Ляндварова лац. Landvarova | |||||
лет. Lentvaris | |||||
Палац Тышкевічаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Троцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 158 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 160 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′0″ пн. ш. 25°3′0″ у. д. | ||||
Ляндварова | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.lentvaris.lt/ |
Ляндварова — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Тапонім Ляндварова[1][2] (упамінаецца ў XVIII ст. як Landworowo або Lantworowo) зьвязваюць з імём Літавор (існаваў маёнтак Litowaryszki)[3].
Адзначаліся старажытныя германскія імёны Landowarius (Lantwar) і Landwart[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Lantwaryszki (1744 год)[5].
Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя пасяленьні існавалі тут яшчэ ў ХІ—ХІІ стагодзьдзях.
У розныя часы Ляндварова знаходзілася ў валоданьні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бэнэдэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ляндварова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.
У 1850 годз Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзэф Тышкевіч. У 1862 годз праз паселішча прайшла чыгунка. На 1881 год у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 год — 39 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляндварова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
10 кастрычніка 1939 году згодна зь летувіска-савецкай умовай, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Летувы.
3 жніўня 1946 году Ляндварова атрымала статус места. У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
У Ляндварове працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.