жаночае асабовае імя (Jadwiga) From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядвіга, Ядзьвіга — жаночае імя. Мужчынскае імя — Ядовіг (Ядвіг).
Hadwig | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Had + Wigo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ядзьвіга, Ядовіг, Ядвіг |
Зьвязаныя імёны | Wichad |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ядвіга» |
Гадэвіг, Гадвіг або Едвіг, пазьней Гэдвіг (Hadewih, Hadwig, Edvigus[1], Hedwig) і Вікгад (Wichad) — імёны германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Гатман, Гатаўт, Бернат; германскія імёны Hadoman, Hathald, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6], а аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmont, Lodvigus) — ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jadwiga (Jedwiga, Hadwiga, Hedwiga, Hedwig, Hedwigis)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах[a]: Ядвига, Васкова дочка, сама отчичка, з матъкою своею Васковою Доротою (2 ліпеня 1493 году)[10]; пани Лодятинои и з его сынными и з ее сестричънами, съ Ядвигою а съ Олгабетою (24 чэрвеня 1496 году)[11]; Ego Hedvigis Jakubowna Niemierowicz haeres in Korkozyskia (17 лістапада 1502 году)[12]; на панюю Некрашовую Володковича, панюю Ядвигу (15 сакавіка 1503 году)[13]; nobiles… Heduigis Sungaylowa (6 сьнежня 1522 году)[14]; magnificam Heduigim, relictam olim magnifici Joannis Litauor… Heduygis Litawarowa (1524 год)[15]; дворанин наш, пан Ирикъ Олехнович, зъ жоною своею, панею Ядъвигою (13 сьнежня 1528 году)[16]; Амъброжеи Ядовиговичъ (1528 год)[17]; Ядвига Григоровна (30 ліпеня 1545 году)[18]; Ядъвига Можеиковая[19], Едъвига Мелешъковна[20] (1565 год); Едвикга боранъки печет… Едвикга крупъница… Ядвикга Семерница (19 лютага 1566 году)[21]; листъ Павла Ядвиговича (3 траўня 1587 году)[22]; пан Станислав Тишкевичъ з малъжонкою своею Едвигою Станиславовною (31 студзеня 1592 году)[23]; Адам Контер з сыном Лукашом, з жоною Едвигою… Контеровых дочок три первжои жоны — Кгендрута, Барбара а Ягнешка Адамовны Контеровны (4 сакавіка 1596 году)[24]; именемъ малжонки своей паней Ядвикги Яновны Киселевны (5 студзеня 1599 году)[25]; cum Giedviga Dundurowa (13 лютага 1620 году)[26].
На гістарычнай Віленшчыне існавала вёска Ядвігова (Jadwigowo)[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.