Вігмант (Вімунт, Вімант, Вімунць, Вегімонт), Вігмунд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Wigmunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wigo + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вімунт, Вімант, Вімунць, Вегімонт |
Зьвязаныя імёны | Мандывік |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вігмант» |
Паходжаньне
Вігмунт, Вікмунд або Вімунд, пазьней Вэгемунд (Wigmunt, Wicmund, Wihmunt, Wimund, Wegemund) і Мундывік (Mundivicus[1], Mundivech) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігайла, Вігунт, Лодвік; германскія імёны Wigelo, Wigunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на леитевъ жижморскихъ, на Вегимонта (27 траўня 1496 году)[9]; Сутко Вымонътович (1528 год)[10]; Roman Wigmont… Jan Wigmont (1765 год)[11].
Носьбіты
- Вігмунд Мэрсійскі († 840) — кароль Мэрсіі
- Вігмунд († 854) — арцыбіскуп Ёрку
- Вігмунд († паміж 903 і 909) — біскуп Дорчэстэру
- Сутка Вімантавіч — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Раман і Ян Вігманты — шляхцічы Полацкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў попісе 1765 году
- Ільдэфонс Вімунць (Wimuńć) — уладальнік гаспадаркі ў Станкоўшчыне каля Падбярэзьзя на 1938 год[12]
Вімунт (Vimunt) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[13].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вігмант у летувізаванай форме[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.