Эварт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эварт (Эвэрт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Ewart
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eich + Warto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эвэрт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эварт»
Закрыць

Паходжаньне

Эйвард, Эварт або Эвэрт (Eivard[1], Ewart, Ewert) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[3], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Літавар, Явар; германскія імёны Dagward, Litwart, Jovard) — ад германскага ward 'ахоўнік'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ewart (Ewert)[5]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Евортович (1537—1588 гады)[6].

Носьбіты

Эвэрты (Ewert) гербу Левальтлітоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[7].

На 1906 год існавала вёска Эварты ў Дзьвінскім павеце, а таксама вёска Эвертава ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[8].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.