Эйка

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Эйка (Айка), Эйх — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Закрыць

Паходжаньне

Айка, Эйка або Эйх (Aico, Eicho, Eyco[1], Eike[2], Eich) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова эйх- (айк-) / -эй- (-ай-) паходзіць ад гоцкага aigan 'мець, валодаць'[3] або адпавядае аснове ег- (аг-, ек-) (утварылася ў выніку пераходу g' > j[4]) і паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Эйкель, Эйгант, Эйбар, Эйбарт (Эбарт, Эберт), Эварт, Эйвід, Эйвільд (Эвільд, Эвільт), Эвінт, Эйгаўд, Эйгела (Эгела, Эйгала), Эйгіл, Эйгер (Эгер), Эйгерд (Эйгард, Эгерд), Эйгін, Эйгінт (Эйгент, Эгінт), Эйгот, Эйкар, Эйруд, Эйман (Эйхман), Эймант (Эймунд, Эймунт, Эмант), Эймут, Эйнар (Айнар), Эрык (Эйрых, Ірык, Арык), Ботэй. Адзначаліся германскія імёны Eichele, Eigant, Eyber, Eibert (Ebart), Ewart, Övid, Evilda, Evind (Eivind), Eygautr (Øygautr), Eigel, Eigil, Eygeirr (ØygæiRR), Eygerd (Eigardus), Eigina, Eigint, Eygoti (Øyguti), Eckher, Eirodus, Eimann (Eichmann), Eymunt (Eymundus), Eimuth, Einar (Ainar), Erich (Eurich, Erik, Yric, Orikus), Bótey.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Eiko[7].

У Прусіі бытавалі імёны Aycke (1446 і 1448 гады)[8], Eykel[b] (1409 год)[10], Eygayle / Egel / Eigel[c] (1331, 1419 і 1425 гады)[10], Eychune[d] (1399 год)[10], Eyman[e] (1387 год)[10], Eymant[f] (1392, 1399 і 1409 гады)[10], Eynothe[g] (1406 год)[10], Eryke[h] (1401 год)[10], Esutte / Eisutte (1394 і 1395 гады)[10], Eywan[i] (1387 год)[10]. У 1638 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Hieronymus Eich, Regiomontanus Borussus[19].

У Польшчы ў 1531 годзе адзначалася прозьвішча Eich[20].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: обдержащу Кыевъ Ярославу бояриномъ своимъ Еиковичемь Дмитромъ (Галіцка-Валынскі летапіс); людеи наших шести служебъ, на имя… а Станка, а Римша, а Михна Еиковичовъ (25 ліпеня 1503 году)[21]; nobiles… Gregorius Heyko cum fratribus Bartholomeo et Matia (6 сьнежня 1522 году)[22]; Петко Еиковичъ… Ян Еиковичъ… Еико Янович (XVI ст.)[23]; wielebnemu oycu Oykowiczowi, swieszczennikowi Ostromeczowskiemu (17 ліпеня 1738 году)[24]; Franciszek Ejkiewicz (1797 год)[25][j].

Носьбіты

Айкевіч (Aikiewicz), Айк (Ayk), Эйк (Ejk) і Эйковіч (Ejkowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[50].

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -эйг- / -эй- (-ай-) зь летувіскай мовы eĩti 'ісьці, хадзіць', eigà 'бег, рух, хада; спосаб хады'[6] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Eichele (Aigil)[9]
  3. Адзначалася германскае імя Eigel[11][12]
  4. Адзначаліся германскія імёны Øygunn і Øyunn[13]
  5. Адзначалася германскае імя Eimann[14]
  6. Адзначалася германскае імя Eymunt[15]
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Eginot[16]
  8. Адзначалася старажытнае германскае імя Eric (Erich)[17]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Egiwan[18]
  10. Таксама:
    • Эйла (адзначалася старажытнае германскае імя Eilo[26]): Ejlowicz (1771—1772 гады)[27];
    • Айкша (у Ноўгарадзе адзначалася германска-славянскае імя Якша[28], у Чэхіі — германскае імя Eysch[29]): et Aykszy Olyazar (14 жніўня 1358 году)[30], чоловека Еикъша (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[31];
    • Эйбіт (адзначалася старажытнае германскае імя Aibet[32]): Мартин Еибитович (1 ліпеня 1542 году)[33];
    • Эйвіл, Айвіл: Якуб Айвилович (1538 год)[34], Helena Jafiuciowa Ejwiłowa (1690 год)[35], Эйвілы (Ejwiłł) — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[36];
    • Эйвін (адзначалася германскае імя Eiwin[37]): Wiktoria Ejwinowicz (1816 год)[38];
    • Гайгід, Эйгіт (адзначалася старажытнае германскае імя Agido[32], Ekogittus[39]): nobilibus… Joanne Haygydowicz (1486 год)[40], Rozalia Eygit (1800 год)[41];
    • Эйдаўг: Эидовкгъ Витортович лавник з сынми (1556 год)[42];
    • Эйконт (адзначалася старажытнае германскае імя Agundia[43], пазьней Eigonza[44][45]): Борису Еиконтовичу земля пустая на Суколде (9 лістапада 1449 году)[46];
    • Айят: Кгинътовт Аиятовичъ… Нотько Аиятовичь… Бутъко Аиятович (1539 год), Валило Оиятович (1556 год)[47]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.