Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эйгінт (Эйгент, Эгінт, Эйкінт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Eigint | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Gento |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эйгент, Эгінт, Эйкінт, Эйгінд |
Вытворныя формы | Ягінт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйгінт» |
Эйгінт (Eigint) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гентыла, Гінтэр, Агінт; германскія імёны Gentile, Genter, Aginto) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3]. Такім парадкам, імя Эйгінт азначае «чароўнае лязо»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: die Rede des litauischen satrapa Eiginten (26 траўня 1390 году)[5]; Eykint (Хроніка Віганда)[6]; Еикинътовичю Кгирикоду чоловека (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[7]; Ганусу Екгинътовичу… шесть чоловека (1440—1492 гады)[8]; Еикгинт Петрашевич[9], Бортъко Еикгинътовичъ[10] (1528 год); Мацко Еикгинтович (1537 год)[11]; Милко Еикгинтовичъ… Еисбут Еикгинтович (XVI ст.)[12]; Юръи Ейкгинттовичъ (1567 год)[13]; boiarom Eigientowyczom (1570 год)[14]; земяне господарьские повету ковенского… панъ Юрыи Волоткевич Еикгинтовича (29 траўня 1592 году)[15]; na miejscu Wojciecha Eykinta (1667 год)[16]; Piotr Eygintowicz (1690 год)[17].
Эйгінтовічы (Ejgintowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[19].
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Эйгінд (Ejgind)[20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.