Храптовічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Храпто́вічы (Chraptovičy), Храбто́вічы — шляхецкі род гербу «Адравонж», які ўваходзіў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. 3 2-й пал. XVIII ст. ўжывалі графскі тытул.
Храптовічы | |
![]() Герб «Адравонж» | |
Тытул | графы |
---|---|
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
Мелі маёнткі ў Наваградзкім, Лідзкім і Гарадзенскім паветах, на Валыні (XVI ст.), таксама ў Віцебскім павеце і Полацкім ваяводзтве (XVII ст.), валодалі Бешанковічамі і Глыбокім (XVIII ст.).
Паходжаньне
Пачынальнік роду — баярын Багдан, які жыў у сярэдзіне — другой палове XV ст. Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у XVI ст. перайшлі ў каталіцтва. Адна галіна роду — нашчадкі Івана, сына Багдана, — карысталася прозьвішчам Літавор-Храптовічы (ад мянушкі Івана), другая — нашчадкі Багдана, сына Марціна — Храптовічы-Багурынскія (ад вёскі Багурын на Валыні).
Па сьмерці ў 1891 апошняга прадстаўніка графскай галіны роду Міхала, сына Ірынея, прозьвішча і тытул перайшлі да прадстаўнікоў роду Буцянёвых, якія пачалі звацца Храптовічамі-Буцянёвымі. Галіна Храптовічаў-Багурынскіх згасла на Валыні ў 1757, яе гарадзенская лінія — у 1890, лідзкая лінія існавала на пач. XX ст.[1]
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
- Мялеці Храптовіч (?—1593) — архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра, япіскап уладзімера-берасьцейскі
- Юры Храптовіч (1586—1650) — ваявода парнаўскі і наваградзкі
- Яўхім Храптовіч (1729—1812) — апошні канцлер вялікі літоўскі
Галерэя
- Іканаграфія роду Храптовічаў
- Караліна Храптовіч (з фон Ронэ)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.