Remove ads
старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лют, Люта, Люда (Люд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Люда, Люта або Лют (Liudo, Liuto, Leudo, Liut) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люд- (-лют-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liut 'люд, людзі'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Лютык (Людзіка, Людзіка, Лідзейка, Лідака), Людан, Людзень (Лютын), Людвін, Лютувер (Літавор, Літавар, Лювер), Людгарда, Лютар (Лютэр), Людкен, Людамонт (Люмонт, Лімонт). Адзначаліся германскія імёны Ludica (Liuticha, Liedecke), Liudan, Luden (Liutin), Liuduin (Liutwin), Liutwar (Litwara), Leutgardis (Liudgerda), Liuthar (Liuter), Lüdken, Liutmund (Liumunt).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ludo, Lutbert (Lutbertus), Ludgierz (Ludker, Lugierz), Lukerta (Lukarta), Luter (Luder, Luderius, Luderus[3]), Ludekin, Ludmar[3] (Ludomer[3]), Lutołt (Lutoldus[4]), Lutwolt, Lutwin[5].
У Прусіі бытавалі імёны Luthe / Lutho / Lute (1305, 1339 і 1371 гады)[6][7], Ludike[a] (1419 год)[6], Lutyne / Lutyn[b] (1343 і 1448 гады)[6], Ludekyn[c] (1419 год)[6], Luthymer[d] (1274 год)[6], Heinricus Lutmodus[e] (1292 год)[6][7]. У 1628 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Daniel Liedertus[f], Regiomontanus Borussus, у 1635 годзе — Johannes Albertus Lüdert, Regiomontanus Borussus[12].
Германскія імёны Lude і Ludeke гістарычна бытавалі ў Рызе[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… на Якова Лютовича (26 траўня 1520 году)[14]; люди отчизныи понятыцкии… Занко Лютович (1 ліпеня 1542 году)[15]; Macziey Liuthowicz (1558 год)[16]; a Zancza Ludowiczasz (1561—1566 гады)[17]; panem Janem Lidziewiczem (1621 год)[18]; w sielie Eiciunach. Luta Walania (5 ліпеня 1629 году)[19]; Alexander Ludowicz (20 сакавіка 1767 году)[20]; Stanisław Lidziewicz Babiański (1690 год)[21][g].
Люты — бержніцкія мяшчане, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[29].
Лютовічы або Лутовічы (Lutowicz, Łutowicz) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[30].
Люды, Людовічы і Лютовічы — літоўскія шляхецкія роды[31].
У XVI ст. існавалі поле і айчына Людкевічы (Людкевичи) у Жамойцкім старостве[32].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Лютовічы, на гістарычнай Вількаміршчыне — Людышкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.