вёска ў Спораўскім сельсавеце Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьц Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьдзі́тава[1], Зьдзі́таў[1] — вёска ў Беларусі, паміж Чорным і Спораўскім азёрамі. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 880 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Зьдзітава лац. Ździtava | |
Царква Раства Багародзіцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Бярозаўскі |
Сельсавет: | Спораўскі |
Насельніцтва: | 880 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1643 |
Паштовы індэкс: | 225216 |
СААТА: | 1208875036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′1″ пн. ш. 25°15′34″ у. д. |
± Зьдзітава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Зьдзітаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).
Тапонім Зьдзітаў, імаверна, мае яцьвяскае паходжаньне[2].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Зьдзітаў. Форма Зьдзітава (рас. Здитово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[3].
Геаграфічнае становішча абумовіла зьяўленьне першых людзей у гэтай мясцовасьці ў эпоху нэаліту, пра што сьведчаць археалягічныя дасьледаваньні стаянак на поўнач і ўсход ад вёскі. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра старажытны горад Зьдзітаў зьмяшчаецца ўва ўстаўнай грамаце аб заснаваньні Тураўскага біскупства і датуецца 1005 годам. Да нядаўняга часу лічылася, што ў пісьмовых крыніцах гэты горад упершыню ўпамінаецца ў 1252 годзе ў Іпацьеўскім летапісе пры апісаньні паходу валынскіх князёў Даніла і Васількі на вялікага князя Міндоўга. У той час шлях з Валыні на Літву пралягаў праз фартэцыі Ветлы на Прыпяці, Зьдзітаў на Ясельдзе і далей на Слонім і Наваградак.
Зьдзітаў — адзін з 35 гарадоў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі да 1300 году. Першапачаткова горад знаходзіўся за 7 км на поўдзень ад сёньняшняй вёскі Зьдзітава, блізу сучаснай вёскі Старамлыны Дарагічынскага раёну, на беразе Ясельды.
У XIV ст. як цэнтар воласьці Слонімскага княства Зьдзітаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Прыкладна ў гэты самы час места разбуріл, магчыма, у выніку паходу Кіеўскіх князёў супраць яцьвягаў, і адбудавалі наноў на цяперашнім месцы. Да 1430 году Зьдзітаў атрымаў мескія правы як цэнтар воласьці Слонімскага павету, у беспасярэднім княскім валадараньні.
Пад 1520 годам Зьдзітаў упамінаецца як адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтар воласьці і мястэчка, празь якое ішла вялікая дарога з Валыні ў Вільню. У сярэдзіне XVI ст. тут праводзілася аграрная рэформа (валочная памера), у 1560 годзе — яе рэвізія. Паводле зьвестак за 1559 год, значную частку воласьці займала Зьдзітаўская пушча (4×2 мілі), якая далучалася да мястэчка з поўначы. У 1561 годзе гаспадарскі двор 3ьдзітаў зь мястэчкам, «дворцом Хрисица» і воласьцю перайшлі ў заклад на 3 гады да В. Цішкевіча, а з 1562 году — у ягонае пажыцьцёвае ўладаньне. Пад 1567 годам упамінаецца тутэйшая царква Прачыстай Багародзіцы. У 1570 годзе В. Цішкевіч пакінуў 3ьдзітаў сваёй дачцэ Аляксандры. У 1590 годзе Зьдзітаўская воласьць з дваром, мястэчкам і фальваркам у закладзе ў старосты слонімскага Л. Сапегі, у 1594 годзе — у А. Цішкоўны-Язлавецкай. У XVII—XVIII стагодзьдзях Зьдзітаў — цэнтар староства Сапегаў у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва. У 1757 годзе ваявода смаленскі П. Сапега перадаў староства старосьце даўгоўскаму і пералайскаму А. Бжастоўскаму.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Зьдзітаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паселішча захавала статус мястэчка. У 1880-я гады тут было 57 двароў, царква і школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Зьдзітаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зьдзітаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Зьдзітаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскім павеце Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 189 двароў.
У 1939 годзе Зьдзітаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну тутэйшыя балоты сталі цэнтрам партызанскага руху. У пачатку 1944 году савецкі партызанскі аддзел здолеў заняць пэўную тэрыторыю і цягам 6 дзён трымаць абарону ад войскаў Трэцяга Райху. Савецкая прапаганда пазначыла гэты эпізод як «Зьдзітаўская абарона».
На 1994 год у Зьдзітаве было 446 двароў, на 1997 год — 436.
У Зьдзітаве працуюць сярэдняя і пачатковая школы, дом культуры, бібліятэка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.