![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/Manor_of_Maniuszka_Smilaviczy_Bielarus04.jpg/640px-Manor_of_Maniuszka_Smilaviczy_Bielarus04.jpg&w=640&q=50)
Сьмілавічы
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьмі́лавічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Волме. Адміністрацыйны цэнтар сельсавету Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5496 чалавек[1]. Знаходзяцца за 30 км на захад ад Ігумену, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск (лінія Менск — Асіпавічы), на аўтамабільных дарогах Менск — Магілёў (М4) і Р69.
Хуткія факты
Сьмілавічы лац. Śmiłavičy | |
![]() Палац Манюшкаў | |
Першыя згадкі: | 1582 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Ігуменскі |
Сельсавет: | Сьмілавіцкі |
Вышыня: | 157 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 5496 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1714 |
Паштовы індэкс: | 223216 |
СААТА: | 6258835906 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′54.6″ пн. ш. 28°0′33.0″ у. д. |
Сьмілавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сьмілавічы ![]() ![]() Сьмілавічы | |
![]() | |
http://www.smilovichi.info |
Закрыць
Сьмілавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс Манюшкаў, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштарны комплекс місіянэраў з касьцёлам Сьвятога Вінцэнта ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.