адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігу́менскі раён (афіцыйная назва — Чэ́рвеньскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 31 870 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ігумен.
Ігуменскі раён | |
(Чэрвеньскі раён) | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ігумен |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Віталь Казлоў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 31 870[2] |
Шчыльнасьць | 19,5 чал./км² |
Плошча | 1630,39[3] км² |
Месцазнаходжаньне Ігуменскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-14 |
Паштовыя індэксы | 223 2хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мяжуе з Барысаўскім, Бярэзінскім, Менскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім раёнамі Менскай вобласьці і Асіпавіцкім раёнам Магілёўскай вобласьці.
Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 209 м (на поўнач ад в. Валевачы).
Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, бузаў, торфу.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.
Лясы (39% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.
Галоўныя рэкі — Волма, Вуса, Вуша. Найбуйнейшыя азёры — Пясковае, Дзікае, Лукова.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Волма».
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Ігумен — Магілёў, Мар’іна Горка — Ігумен — Смалявічы і інш.
Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касьцёл сьвятога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) у в. Раванічы, палацавы комплекс і Сьвята-Траецкая царква (1668) у мястэчку Сьмілавічы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.