горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігу́мен (з 1923 году — Чэ́рвень[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Ігуменцы. Адміністрацыйны цэнтар Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 9619 чалавек[1]. Знаходзіцца за 62 км на паўднёвы ўсход ад Менску, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіпавічы), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Магілёў.
Ігумен лац. Ihumien | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1387 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Ігуменскі | ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 9619 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1714 | ||||
Паштовы індэкс: | 223232 | ||||
СААТА: | 6258501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′28″ пн. ш. 28°25′56″ у. д. | ||||
± Ігумен | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cherven.gov.by |
Ігумен — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся будынак вязьніцы, помнік гісторыі і архітэктуры XVIII ст. 26 чэрвеня 1941 году ва ўрочышчы Цагельні каля Ігумену карнікі НКВД расстралялі каля трох тысячаў яе вязьняў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму драўляныя касьцёл Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і царква Раства Багародзіцы, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Традыцыйная гістарычная назва места — Ігумен[2][3], часам сустракаецца форма Ігумень[4][5] (польск. Ihumeń). На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гэты тапонім мае повязі з назвай манастырскай пасады[6]. Этнограф Павал Шпілеўскі запісаў народнае паданьне, паводле якога паселішча некалі належала праваслаўнаму жаночаму манастыру, заснаванаму грэцкай ігуменьняй. Імаверна, назва места першапачаткова гучала як Ігумень — у сэнсе 'той, што належыць ігуменьні'[2]. Тым часам мовазнаўца Вінцук Вячорка зьвяртае ўвагу на тое, што тапонім хутчэй за ўсё ўтварыўся ад слова гумно. Гэта пацьвярджаецца бракам гістарычных зьвестак пра манастыр у Ігумене, вытворнымі ад кораня гумно ў беларускай геаграфічнай тэрміналёгіі (гумяньнё, падгу́меньне, гу́мнішча — назва поля або ўрочышча), прыкладамі зь беларускай тапанімікі (вёска Гумны пад мястэчкам Крупкамі, сяло Гумня на возеры Гумне ў Полацкім ваяводзтве), а таксама ўпамінам пра Ігуменскую воласьць у сярэдзіне XV ст. як districtum Humyen[7].
У 1923 годзе бальшавікі перайменавалі Ігумен у «Чэрвень» у гонар месяца захопу мястэчка — чэрвеня 1920 году[7][8] (хоць напраўду захапілі яго толькі 9 ліпеня[9]). Гэтая назва не ўнікальная: старажытны горад з такой назвай, сталіца ўдзельнага княства і гістарычнага рэгіёну, існаваў да канца XIII ст. на мяжы сучасных Польшчы і Ўкраіны, таксама аднайменнае сяло знаходзіцца ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны.
З часоў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Ігумен у якасьці афіцыйнай[10].
Першы пісьмовы ўпамін пра Ігумен датуецца 1387 годам. У 1-й палове XV ст. ён знаходзіўся ў валоданьні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 году (паводле іншых зьвестак, у 1447 годзе[3]) упамінаецца воласьць Гумен (лац. districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1595 годзе ў Ігумене зьбіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля змаганьня з казацкімі набегамі Налівайкі. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка[3]. Пад 1669 годам упершыню ўпамінаецца касьцёл. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у мястэчку спыняўся кароль Швэцыі Карл XII.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ігумен апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 годзе Ігумен атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету. 22 студзеня 1796 году месту даравалі герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[11]. На 1800 год у Ігумене было 85 двароў, 263 будынкі, дзеялі 2 царквы і касьцёл, працавалі 3 прадпрыемствы, 2 карчмы, 10 крамаў. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) тут дзеяў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Сьвентаржэцкім. На 1905 год у Ігумене было 664 жылыя дамы, працавалі 6 пачатковых школаў, лякарня, аптэка і аптэчная крама, вадзяны і паравы млыны, некалькі майстэрняў, штогод праводзілася 6 кірмашоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ігумен занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ігумен абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, а жыхары места, Пярэжырскай і Ўзьдзенскай воласьцяў Ігуменскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[12]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ігумен увайшоў ў склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Менскага раёну[13]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году места займалі польскія войскі. 9 ліпеня 1920 году яго занялі бальшавікі[9]. 18 верасьня 1923 году савецкія ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 годзе места стала цэнтрам раёну.
У Другую сусьветную вайну 26 чэрвеня 1941 году на выхадзе з Ігумену ва ўрочышчы Цагельні НКВД расстраляла каля трох тысячаў вязьняў Чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, летувісаў і іншых[14]. Неўзабаве места акупавалі войскі Трэцяга Райху. 1 лютага 1942 году на ўскрайку Ігумену нацысты расстралялі габрэяў з гета (цяпер на гэтым месцы помнік[15]).
У 1989 годзе грамадзкасьць даведалася пра тое, што Ігумен стаў другімі Курапатамі — вакол места знаходзяцца пахаваньні тысячаў ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў. 18 красавіка 2001 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб[16].
Дзеюць касьцёл Узвышэння Святога Крыжа (1995 год, мураваны) і Сьвята-Мікалаеўская царква (1993—2003 гады, мураваная).
У Ігумене працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.
Дзеюць дом культуры, бібліятэкі.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Аляксандра Неўскага вуліца | Гуменная вуліца |
Барыкіна вуліца | Шпітальная вуліца |
Гарбачова вуліца | Бабруйская вуліца |
Зяневіча вуліца | Бярэзінская вуліца |
Карла Лібнэхта вуліца | Азёрская вуліца |
Карла Маркса вуліца | Пляцавая вуліца |
Леніна вуліца | Пухавіцкая вуліца |
Луначарская вуліца | Школьная вуліца |
Маякоўскага вуліца | Крупенская вуліца |
Пралетарская вуліца | Паліцэйская вуліца |
Свабоды плошча | Рынак пляц |
Савецкая вуліца | Горлаўская вуліца |
Флегантава вуліца | Больнічная вуліца[23] |
Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Ігумена |
---|
|
Дзее Ігуменскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Чэрвень»[24].
Помнікі: вызваленьня; землякам; моладзі і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.