Нацы́зм — скарочаная назва нацыянал-сацыялізму, эканамічнай і палітычнай дактрыны Трэцяга Райха. Слова «нацызм» утварылася ад скарачэньня «нацы» (Nazi, скарачэньне ад нямецкага: Nationalsozialist), якім у Нямеччыне звалі нацыянал-сацыялістаў па аналёгіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.

Thumb
Афіцыйная падзяка Сталіна Гітлеру і Рыбэнтропу: «Сяброўства народаў Нямеччыны і Савецкага Саюзу, змацаванае крывёю, мае ўсе падставы быць працяглым і трывалым»[lower-alpha 1]. Праўда, 25.12.1939 г.[1]
Thumb
Нацысцкая свастыка

Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна клясыфікуецца як адна зь яго разнавіднасьцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэньня шырокага спэктру палітычных рухаў, існаваўшых у розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй і Трэцім Райхам.

У сучаснай Нямеччыне нацызм забаронены, аднак у сьвеце па-ранейшаму находзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалёгіі; мноства нэанацысцкіх арганізацыяў працягвае дзейнічаць як у Нямеччыне, так і па ўсім сьвеце.

Галоўныя элемэнты нацысцкай ідэалёгіі

  • Расізм, сацыяльны дарвінізм, яўгеніка, нардыцызм, расавая гігіена.
  • Антымарксізм, антыкамунізм, антыбальшавізм, непрыняцьце дэмакратыі.
  • Таталітарызм, прынцып правадыра.
  • Ідэя й палітыка пашырэньня «жыцьцёвай прасторы», галоўнай чынам шляхам ваеннай экспансіі (Lebensraumpolitik).

Заўвагі

  1. рас. «Дружба народов Германии и Советского Союза, скрепленная кровью, имеет все основания быть длительной и прочной»

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.