From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Вінцэнта і кляштар місіянэраў — помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Сьмілавічах. Знаходзіўся на ўскрайку мястэчка пры гасьцінцы Менск — Ігумен. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Вінцэнта і кляштар місіянэраў | |
Касьцёл Сьвятога Вінцэнта і кляштар місіянэраў, 1917 г. | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьмілавічы |
Каардынаты | 53°45′9.04″ пн. ш. 28°0′31.26″ у. д. |
Заснавальнік | Марцыбела з Агінскіх[d] |
Касьцёл Сьвятога Вінцэнта і кляштар місіянэраў | |
Касьцёл Сьвятога Вінцэнта і кляштар місіянэраў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з дзьвюма аркавымі брамамі. У 1930-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік.
У 1747 годзе Марцыбэла Завішанка з Агінскіх фундавала ў Сьмілавічах кляштар. Яна разьмясьціла ксяндзоў з аб’яднаньня місіянэраў пры драўляным касьцёле і пакінула грошы на ўзвядзеньне мураваных будынкаў.
Будаваньне мураванага комплексу вялося ў 1767—1791 гадох. У 1774 годзе скончылася ўзьвядзеньне кляштарнага корпусу. У 1785 годзе адбылася кансэкрацыя новазбудаванага касьцёла пад тытулам Сьвятога Вінцэнта. Пры кляштары дзеяла місіянэрская школа.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сьмілавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 ліпеня 1832 году расейскія ліквідавалі кляштар. У 1841 годзе палову кляштару займала брація Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), другую — станавы прыстаў. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 29 сьнежня 1866 году расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і 22 студзеня 1867 году перарабілі яго пад царкву Сьвятой Тройцы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Аднак неўзабаве праз адсутнасьць фінансаваньня будынак прыйшоў у заняпад.
У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1930-я гады яны зруйнавалі помнік.
Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Яруснасьць аб'ёмнай кампазыцыі манумэнтальнага будынка стваралі 2-схільны дах цэнтральнага і больш нізкія бакавыя 1-схільныя дахі. Высокая роўніца галоўнага фасада завяршалася магутным тонкапрафіляваным антаблемэнтам. Над галоўным фасадам узвышаліся 2-ярусныя чацьверыковыя вежы, паміж якімі месьціўся фігурны шчыт з выгнутым прафіляваным карнізам. Фасад шчыльна падзяляўся высокімі пілястрамі, якія аздаблялі бакавыя аркавыя нішы-эксэдры, лучковыя і цэнтральны аркавыя аконныя праёмы і 3 аркавыя ўваходы. Бакавыя фасады рытмічна падзяляліся высокімі аконнымі праёмамі зь пілястрамі ў прасьценках.
Інтэр'ер упрыгожвалі 6 ілюзіяністычных алтароў з абразамі і скульптурамі[1]. У касьцёле зьберагаліся творы іканапісу XVIII ст.; у тым ліку абраз Сьвятога Вінцэнта работы мастака С. Чаховіча.
Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, які выходзіў на вуліцу бакавымі 3-павярховымі рызалітамі з фігурнымі барокавымі франтонамі. Знаходзіўся з правага боку ад касьцёла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.