рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́лма — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 103 км. Плошча вадазбору 1150 км². Выдатак вады ў вусьці 6,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Волма | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Каралёў Стан |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 103 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 6,7 м³/с |
Плошча басэйну | 1150 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
На рацэ стаяць мястэчка Сьмілавічы і гістарычнае мястэчка Малыя Ляды.
Пачынаецца з мэліярацыйнага каналу каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Каралёва Стану Менскага раёну, цячэ Менскім узвышшам і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай праз Смалявіцкі, Ігуменскі і Пухавіцкі раёны. Вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Старога Двара Пухавіцкага раёну.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,4—0,6 км, месцамі больш за 3 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Абалона на вялікім працягу асушаная і разараная. У вярхоўі зарэгуляваная 4 плацінамі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.