адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навагра́дзкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,7 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 45 019 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Наваградак.
Наваградзкі раён | |
(Навагрудскі раён) | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Сяргей Федчанка[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 45 019[2] |
Шчыльнасьць | 27 чал./км² |
Плошча | 1667,31[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 248 м[4] |
Месцазнаходжаньне Наваградзкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-97 |
Паштовыя індэксы | 231 2хх, 231 4хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Наваградзкі раён мяжуе зь Івейскім, Зьдзецельскім, Карэліцкім і Лідзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці і Стаўпецкім раёнам Менскай вобласьці.
Раён разьмешчаны пераважна на Наваградзскім узвышшы, на паўночным усходзе, поўначы і паўночным захадзе — частка Нёманскай нізіны. Паверхня буйнаўзгорыстая і плятопадобная, пераважаюць вышыні 150—250 м, найвышэйшы пункт — 323 м (гара Замкавая), найніжэйшы — 118 м (урэз ракі Нёман).
На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 10 радовішчаў сыравіны для вытворчасьці цэглы з агульнымі запасамі каля 2 млн м³, 3 радовішчы крэйды — 0,9 млн т, радовішчы пяску будаўнічага, жвіровай сумесі і торфу.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,2 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 769 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 190 дзён.
Па тэрыторыі раёну цячэ 47 рэчак і 20 струмянёў, агульная іх працягласьць складае 527 км. Найбуйнешая рака — Нёман (працягласьць 78 км) з прытокамі Валоўка, Пліса, Крамушаўка, Ізва, на поўдні цячэ рака Неўда (прыток Сэрвачы). На тэрыторыі раёну разьмешчанае возера Сьвіцязь.
Пад лясамі занятыя 41,5% тэрыторыі раёну, зь іх 40,1% — у дзяржаўным лясным фондзе. Агульная плошча лясоў 69,4 тыс. га. Найвялікшыя лясныя масывы знаходзяцца на захадзе ўздоўж ракі Нёман, на ўсходзе — частка Налібоцкіх лясоў і Графскае пушчы. Агульная плошча балотаў складае 3,4 тыс. га.
Заказьнікі дзяржаўнага значэньня: ляндшафтавыя Наваградзкі і Сьвіцяскі, частка біялягічнага заказьніка Налібоцкі, біялягічны заказьнік мясцовага значэньня — Бярозаўскі.
Насельніцтва раёну на 2006 год складала 53,2 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць — 31,29 чалавек на 1 км². Найвялікшыя паселішчы паводле колькасьці жыхароў:
У раёне дзейнічаюць 19 праваслаўных, 5 рымска-каталіцкіх супольнасьцяў, 1 мусульманская супольнасьць, 4 супольнасьці Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, 2 супольнасьці Хрысьціянаў Поўнага Эвангельля, 1 супольнасьць Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня, 1 супольнасьць Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў, 1 супольнасьць Сьведак Еговы.[9]
У месьце і раёне 20 сярэдніх школаў, 1 гімназія, 9 базавых, 6 школаў-садоў, 1 пачатковая, школа-інтэрнат, спэцшкола-інтэрнат, 19 дашкольных установаў, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар з аддзяленьнем дзіцячага прытулку, цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар пазашкольнай работы, цэнтар тэхнічнай творчасьці навучэнцаў, эколяга-біялягічны цэнтар.
Акрамя агульнаадукацыйных установаў, у раёне ёсьць УА «Наваградзкая дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №193» на 150 навучэнцаў, УА «Наваградзкі дзяржаўны аграрны каледж» на 200 навучэнцаў на дзённым аддзяленьні і 90 на завочным, УА «Наваградзкі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж» на 270 навучэнцаў на дзённым аддзяленьні і 180 на завочным.
У раёне разьмешчаныя 8 лякарань, 2 паліклінікі, 31 фэльчарска-акушэрскі пункт.
У Наваградзкім раёне 33 клюбныя ўстановы культуры. Працуюць 37 бібліятэкаў, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 1 дзіцячая музычная школа, 1 кінатэатар, 21 кінаўстаноўка, відэасалён, 2 аўтавідэаперасоўкі, відэапракат, 5 музэяў. У раёне налічваецца 8 калектываў, якія маюць назву «народны», «узорны».
Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць дастатковая матэрыяльна-тэхнічная база. Функцыянуюць 162 спартовыя збудаваньні. У раёне 4 спартовыя школы, 6 спартовых сэкцыяў, 21 клюб.
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 69,3 тыс. га, зь іх асушаных 18,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прамысловасьць раёну ў 2005 годзе была прадстаўленая 12 прадпрыемствамі, сярод іх 2 адкрытыя акцыянэрныя таварыствы, 1 філія закрытага акцыянэрнага таварыства, 2 унітарныя прыватныя прадпрыемствы, 1 сумеснае прадпрыемства. Асноўная спэцыялізацыя: харчовая (натуральныя малочныя прадукты, алей, сыр, віно, піва, сьпірт, рыбныя прадукты) прамысловасьць, мэталаапрацоўка і дрэваапрацоўка, швейная, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, газавай апаратуры.
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтадарогі Баранавічы — Наваградак — Іўе, Нясьвіж — Наваградак — Ліда, Наваградак — Наваельня, Любча — Наваградак — Зьдзецел, адгалінаваньне газаправоду Бярозаўка — Наваградак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.