Іран
краіна ў Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іра́н (афіцыйная назва — Ісламская Рэспу́бліка Іра́н) — буйная краіна ў рэгіёне Паўднёва-Заходняй Азіі.
Іран Islamic Republic of Iran | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Незалежнасьць, воля, ісламская рэспубліка» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Соруд’е мэліе джомхур’е эсламіе орон» | |||||
Афіцыйная мова | Пэрсыдзкая | ||||
Сталіца | Тэгеран | ||||
Найбуйнейшы горад | Тэгеран | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Алі Хамэнэі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
18-е месца ў сьвеце 1 648 195 км² 0,7 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
18-е месца ў сьвеце 79 058 300 45/км² | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
23 месца ў сьвеце $1100,090 млрд[1] $11 250 | ||||
Валюта | Іранскі рыял (IRR) | ||||
Часавы пас • улетку |
IRST (UTC+3:30) IRDT (UTC+4:30) | ||||
Аўтамабільны знак | IR | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ir | ||||
Тэлефонны код | +98 | ||||
Плошча тэрыторыі — 1648 тыс. км². Працягласьць берагавой лініі на Касьпійскім моры і ў Пэрсыдзкім заліве — больш за 2440 км. Працягласьць сухапутнай мяжы — 5440 км. На поўначы Іран мяжуе з Армэніяй (35 км), Азэрбайджанам (611 км) і Туркмэністанам (992 км); на захадзе — з Турэччынай (499 км) і Іракам (1458 км); на ўсходзе — з Пакістанам (909 км) і Аўганістанам (936 км). Больш за палову паверхні краіны занятыя горамі (найвышэйшы пункт — патухлы вулькан Дэмавэнд вышынёй 5604 м). Ворныя землі складаюць 10% плошчы Ірана; лясамі пакрыта 7%. Сталіца (з 1785) — Тэгеран (каля 12 млн жыхароў). Іншыя буйныя гарады: Мэшхэд (1,7 млн), Ісфаган (1,5 млн), Тэбрыз (больш 1 млн), Шыраз (каля 1 млн). Афіцыйная мова — пэрсыдзкая. Нацыянальнае сьвята — угодкі перамогі Ісламскай рэвалюцыі 1979 году — адзначаецца 11 лютага. Афіцыйны выходны дзень — пятніца, аднак вялікая частка дзяржаўных установаў не працуе таксама ў чацьвер. Грашовая адзінка — іранскі рыял, рынкавы курс на 12 ліпеня 2024 складаў каля 578 000 рыялаў за 1 дал. ЗША[2].
Афіцыйнае летазьлічэньне вядзецца паводле іранскага календара г. зв. «сонечнай гіджры» (с. г.): год пачынаецца 21 сакавіка (у высакосныя гады — з 20 сакавіка) і сканчаецца 20 сакавіка (20 сакавіка 2024 г. наступіў 1403 с. г.). Для шэрагу мусульманскіх сьвятаў даты разьлічваюцца па г. зв. «Месячнай хіджры» (м. х.).
Тэгеранскі час узімку адстае ад менскага на 1,5 гадзіны, улетку — на паўгадзіны.