![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Buildings_in_tehran.jpg/640px-Buildings_in_tehran.jpg&w=640&q=50)
Тэгеран
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэгеран (па-пэрсыдзку: تهران Tehrān) — сталіца й найбуйнейшы горад Ірану. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнага астану, палітычны, эканамічны, транспартны, гандлёва-фінансавы й культурны цэнтар краіны.
Тэгеран | |
![]() | |
Дата заснаваньня: | 20 сакавіка 1794 |
Краіна: | Іран |
Кіраўнік: | Alireza Zakani[d] |
Плошча: | 686 км² |
Насельніцтва (2006) | |
колькасьць: | 7 088 287 чал. |
шчыльнасьць: | 10 332,78 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3:30 |
летні час: | UTC+4:30 |
Тэлефонны код: | +98 21 |
Паштовыя індэксы: | 13ххх — 15ххх |
Геаграфічныя каардынаты: | 35°42′0″ пн. ш. 51°25′0″ у. д. |
Тэгеран на мапе Ірану ![]() ![]() Тэгеран | |
![]() | |
http://www.tehran.ir/ |
Тэгеран разьмешчаны на поўначы краіны ля падножжа горнага хрыбта Эльбурс, за 90 кілямэтраў на поўдзень ад узьбярэжжа Касьпійскага мора. Горад расьцягваецца на 40—50 кілямэтраў з захаду на ўсход уздоўж горнага схілу. Паўночныя раёны Тэгерану знаходзяцца на вышыні да 2000 мэтраў над узроўнем мора, а паўднёвыя прыгарады ўшчыльную падыходзяць да тэрыторыі камяністай пустэльні Кавір.
Насельніцтва Тэгерану разам з прыгарадамі перавышае 13 мільёнаў чалавек. Горад адрозьніваецца надзвычайнай разнастайнасьцю нацыянальнага й канфэсійнага складу. Аснову насельніцтва гораду складаюць пэрсы, азэрбайджанцы й мазэндэранцы. Асноўная рэлігія — іслам. Акрамя таго, у Тэгеране прысутнічаюць буйныя нацыянальныя й рэлігійныя меншасьці — армяне, асырыйцы, курды, габрэі, бахаі й зараастрыйцы.