Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 15—80 см з 1 або 2—3 прамастойнымі ці ўзыходнымі, густаапушанымі сцёбламі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, прадаўгавата-яйкападобнае з сэрцападобнай асновай, гародчата-пілаватае па краях, сабранае ў прыкаранёвую разетку або ў пучкі на ўкарочаных бясплодных парастках. Сцябловае лісце (2—3 пары) ніжняе падобна на прыкаранёвае, верхняе — дробнае, сядзячае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі (4—8) у кальчаках. Чашачка званочкавая. Вяночак даўжынёй 17—25 мм, фіялетава-сіні, часам ружовы або белы, звонку валасісты, двухгубы. Плод — шырокаяйкападобны арэшак.
Панеўрапейскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя, Усходняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Заходняе Міжземнамор’е; у Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: шыракаліста-сасновыя лясы, зараснікі дубняку з арэшнікам па берагавых схілах рэк, сухія саснякі, адхоны чыгункі.
Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае.
19. Salvia L. — Шалфей//Определитель высших растений Беларуси(руск.)/Под ред. В. И. Парфёнова.— Мн.: Дизайн Про, 1999.— С.262, 270—271.— 472с.— 1 000 экз.— ISBN 985-6182-78-6.
Шалфей луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)