From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаленскае княства — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое сфарміравалася ў XII ст. вакол Смаленска. Займала тэрыторыю сучасных Смаленскай, часткі Маскоўскай, Калужскай, Цвярской, Бранскай абласцей Расіі, усходнія раёнаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей Беларусі.
Гістарычная дзяржава | |||
Смаленскае княства | |||
---|---|---|---|
|
|||
1127 — 1387
|
|||
Сталіца | Смаленск | ||
Афіцыйная мова | старажытнаруская мова | ||
Рэлігія | праваслаўе | ||
Дынастыя | Расціславічы Смаленскія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Княства ўтварылася на аснове смаленскай групоўкі крывічоў, якая стала адасоблівацца ў VIII—IX стст. у вярхоўях Дняпра і Дзясны. Размешчаны паміж паўночнай (Ноўгарад) і паўднёвай (Кіеў) Руссю, у IX—X стст. гэты адзіны гісторыка-культурны рэгіён уяўляў сабою адасобленую «Сярэднюю Русь»[1]. У 885 годзе Смаленск падпарадкаваны наўгародскі князь Алегам дарогай на Кіеў.
Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў XI ст., але да пачатку XII ст. ён заставаўся кіеўскай воласцю. У 1120-я гады з’явілася самастойная дынастыя на чале з Расціславам Мсціславічам. Смаленская зямля вылучылася ў асобную дзяржаву-княства. Пры Расціславе Мсціславічы (1125—1159), Смаленскае княства дасягала найбольшых памераў. У 1136 годзе ў княстве арганізавана самастойная епархія.
У XII ст. Смаленскае княства пачало ўваходзіць у лік наймацнейшых дзяржаўных утварэнняў Русі. У 2-й палове XII ст. Смаленск пашырыў свой уплыў на Полацкую і Наўгародскую землі і за іх кошт павялічыў уласную тэрыторыю. У 1127 годзе Расціслаў Мсціславіч захапіў у Чарнігаўскага княства паўночныя землі радзімічаў — Крычаў, Прапошаск. У выніку другога паходу на землі радзімічаў (1142) ён пашырыў свае ўладанні да ракі Унечы. З 1116 года ў Глеба Менскага былі адабраныя Копысь і Орша. Часова ў залежнасць ад Смаленска трапілі Віцебск (з 1165 па 1195) і Друцк.
Пры Расціславе Мсціславічы пачалося драбленне Смаленскага княства на ўдзелы. У 1165 г. ён вылучыў «Романови Вячеславлю внуку» Васілеў і Красн. Пры пераемніках Рамана Расціславіча (1159—1180) працэс драблення паскорыўся: у 1180 згадваецца ўдзел у Мсціславе, якім валодаў Мсціслаў Раманавіч, у 1209 — таропецкі ўдзел Мсціслава Мсціславіча Удатнага. У канцы XII — пачатку XIII ст. ўплыў Смаленскага княства на іншыя землі паменшыў. Пасля смерці князя Мсціслава Давыдавіча (1230) пачаўся яго заняпад, абумоўлены ўсобіцамі паміж 2 лініямі смаленскіх князёў — Раманавічамі і Давыдавічамі. У 2-й палове XIII ст. са складу Смаленскага княства вылучыліся Вяземскі і Мажайскі ўдзелы.
Невядома дакладна, ці быў Смаленск захоплены мангола-татарамі падчас іх паходаў у 1238—1240 гады. Мяркуецца, што ён застаўся ў баку ад маршу мангольскіх войскаў і толькі ў 1270-я гады пачаў прызнаваць уладу Арды, якая, аднак, адчувалася тут даволі слаба[2].
Каля 1280 года смаленскія князі Расціславічы садзяць свайго намесніка ў Віцебску, а ў 1290-я гады ім удаецца далучыць Бранскі ўдзел.
У пачатку XIV ст. Смаленск канчаткова страціў кантроль над Віцебскам. Спроба смаленскай цэнтральнай велікакняжацкай улады перашкодзіць дэзінтэграцыйным працэсам і аднавіць страчаныя пазіцыі, зробленая ў 1300 годзе князем Аляксандрам Глебавічам, у адносінах да Дарагабужа скончылася няўдачай[3]. Аднак у 1302 годзе маскоўскія князі захапілі Мажайскі ўдзел[4].
З сярэдзіны XIII ст. на Смаленск пачаліся набегі Літвы. Княства, якое ўсё больш слабела, паступова губляе землі, і Смаленск усё больш трапляе ў залежнасць ад Масквы і Літвы. У пачатку XIV ст. ад Смаленскага княства адышлі да Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) землі Падняпроўя, басейн Проні, верхняе Паволжа. Пры князю Іване Аляксандравічы (1313—1358) Смаленск трывала трапіў пад уплыў ВКЛ. Збліжэнне Смаленска з Літвой выклікала варожую рэакцыю з боку Масквы і Арды — Узбек-хан зімой 1339-40 гадоў высылаў на Смаленск войскі (рускую частку экспедыцыі арганізаваў маскоўскі князь Іван Каліта).
Князь Святаслаў Іванавіч (1358—1386) імкнуўся да захавання незалежнасці Смаленскага княства, але ў выніку паходаў ВКЛ яно страціла значную частку тэрыторыі на поўдні і поўначы, у т.л. Мсціслаў і Ржэў. Святаслаў Іванавіч загінуў у 1386 годзе, калі смаленскае войска было разбіта ў бітве на рацэ Віхра (пад Мсціславам). Апошнія смаленскія князі Юрый Святаславіч (1386—1392) і Глеб Святаславіч (1392—1395) знаходзіліся пад уплывам ВКЛ. Скарыстаўшы міжусобіцу паміж Глебам і Юрыем, вялікі князь Вітаўт у 1395 годзе захапіў Смаленск і пасадзіў там сваіх намеснікаў; Глеб Святаславіч быў адпраўлены ў ВКЛ, а Юрый Святаславіч уцёк у Разань да свайго цесця Алега Іванавіча і з яго дапамогай у 1401 годзе вярнуў Смаленск. Вітаўт спрабаваў вярнуць горад у 1401, 1402 і 1403 гадах; у 1403 годзе ён захапіў Мажайск, і Смаленск апынуўся ў акружэнні зямель ВКЛ. Скарыстаўшы нейтралітэт Масквы і смерць Алега Іванавіча ў 1404 годзе, Вітаўт вярнуў Смаленск: «винных всех… позабивал до троих тысячей, и, абы в Смоленску не было болшей уже бунтов, а княжество обернул в воеводство». Такім чынам, Смаленскае княства было ліквідавана і на яго аснове створана Смаленскае ваяводства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.