From Wikipedia, the free encyclopedia
Раслінаводства — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца апрацоўкай культурных раслін. Раслінаводчая прадукцыя выкарыстоўваецца як крыніца прадуктаў харчавання для насельніцтва, як корм у жывёлагадоўлі, як сыравіна ў многіх галінах прамысловасці (асабліва ў харчовай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці), а таксама ў дэкаратыўных (у кветкаводстве) і іншых мэтах[1].
Раслінаводства як навука вывучае разнастайнасць сартоў, гібрыдаў, формаў культурных раслін, асаблівасці іх біялогіі і найбольш дасканалыя прыёмы іх вырошчвання, якія забяспечваюць высокую ўраджайнасць і якасць пры найменшых працоўных і матэрыяльных затрат[1].
Некаторыя лекавыя расліны вырошчваюцца ў прамысловых маштабах. Адно з першых месцаў у свеце сярод лекавых раслін па плошчы прамысловых плантацый займае рамонак аптэчны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.