Морква
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Морква[1] (Daucus) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.
Морква | |||||||||||||||||||||
Морква пасяўная (Daucus carota sativus) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Daucus L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом вышынёй да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі.
Арэал
Вядома каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від[2] — морква дзікая (Daucus carota).
Значэнне і выкарыстанне
У культуры вядома з II ст. да н.э., у Еўропе — з XIV ст. н.э. Культывуецца морква пасяўная (Daucus carota sativus).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.