Лён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лён
Remove ads

Лён[1] (Linum) — род кветкавых раслін сямейства Лёнавыя (Linaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Мае тонкае сцябло. Лісце вузкае, чаргаванае, сядзячае. Колер кветак часцей за ўсё блакітны або жоўты, радзей чырвоны. Кветкі правільныя, 5-членныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. Насенне багатае алеем.

Арэал

Да роду належыць каля 230 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар'я. На ўсіх кантынентах культывуюць лён культурны (Linum usitatissimum) — старажытную прадзільную і алейную культуру. Вылучаюць 5 груп: лён буйнанасенны, лён-даўгунец, лён-кудравец, ці кудраш, лён прамежкавы, лён сцелісты. Найбольш вядомыя дзікарослыя лён слабільны (Linum catharticum) і лён жоўты (Linum flavum), трапляюцца на сырых лугах, сярод хмызнякоў. У культуры вырошчваецца пераважна лён-даўгунец.

Remove ads

Віды

Род, паводле розных дадзеных, уключае ад 100 да 200 відаў. База даных The Plant List налічвае 141 дзейсных назваў відаў роду Linum[2], некаторыя з іх[3]:

Значэнне і выкарыстанне

Выкарыстоўваецца чалавекам у харчовай, лёгкай і іншых галінах прамысловасці.

Лён-даўгунец вырошчваецца ў асноўным у вільготных абласцях умеранага кліматычнага поясу. Любіць лён халаднаватае і вільготнае лета са значнай колькасцю пахмурных дзён, спрыяльныя для яго сугліністыя і супясчаныя глебы. Расце і вырошчваецца ў т. л. у Беларусі. Найбольшая канцэнтрацыя лёну ў Віцебскай вобласці, на поўначы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Па зборы льновалакна — 43 тысяч тон у 2017 — Беларусь заняла трэцяе месца ў свеце, саступаючы Францыі і Бельгіі, апярэджваючы Расію і Вялікабрытанію.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Linum (англ.). The Plant List. Version 1.1. (29 красавіка 2013). Праверана 29 снежня 2016.
  3. Паводле сайтаў ITIS і NCBI (гл. спасылкі ў картцы таксону)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads