From Wikipedia, the free encyclopedia
Лён[3] (Linum) — род кветкавых раслін сямейства Лёнавыя (Linaceae).
Лён | ||||||||||||||
Лён культурны (Linum usitatissimum) — тыпавы від роду Лён, Антарыа, Канада | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Linum L., (1753) | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Мае тонкае сцябло. Лісце вузкае, чаргаванае, сядзячае. Колер кветак часцей за ўсё блакітны або жоўты, радзей чырвоны. Кветкі правільныя, 5-членныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. Насенне багатае алеем.
Да роду належыць каля 230 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар'я. На ўсіх кантынентах культывуюць лён культурны (Linum usitatissimum) — старажытную прадзільную і алейную культуру. Вылучаюць 5 груп: лён буйнанасенны, лён-даўгунец, лён-кудравец, ці кудраш, лён прамежкавы, лён сцелісты. Найбольш вядомыя дзікарослыя лён слабільны (Linum catharticum) і лён жоўты (Linum flavum), трапляюцца на сырых лугах, сярод хмызнякоў. У культуры вырошчваецца пераважна лён-даўгунец.
Род, паводле розных дадзеных, уключае ад 100 да 200 відаў. База даных The Plant List налічвае 141 дзейсных назваў відаў роду Linum[4], некаторыя з іх[5]:
Выкарыстоўваецца чалавекам у харчовай, лёгкай і іншых галінах прамысловасці.
Лён-даўгунец вырошчваецца ў асноўным у вільготных абласцях умеранага кліматычнага поясу. Любіць лён халаднаватае і вільготнае лета са значнай колькасцю пахмурных дзён, спрыяльныя для яго сугліністыя і супясчаныя глебы. Расце і вырошчваецца ў т. л. у Беларусі. Найбольшая канцэнтрацыя лёну ў Віцебскай вобласці, на поўначы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Па зборы льновалакна — 43 тысяч тон у 2017 — Беларусь заняла трэцяе месца ў свеце, саступаючы Францыі і Бельгіі, апярэджваючы Расію і Вялікабрытанію.