Партал:Тэхніка
партал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Запрашаем на партал «Тэхніка» |
|
Тэхніка (грэч. téchnē мастацтва, майстэрства) — сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства.
У тэхніцы матэрыялізаваныя веды і вытворчы досвед, набытыя чалавецтвам у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць прыроду. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні тэхналагічных функцый, звязаных з фізічнай і разумовай працай. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння энергіі; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.
Абраны артыкул
![Апазнавальныя знакі эфіопскіх ВПС](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Roundel_of_Ethiopia.svg/320px-Roundel_of_Ethiopia.svg.png)
![Апазнавальныя знакі эрытрэйскіх ВПС](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Roundel_of_Eritrea_%281994-2000%29.svg/320px-Roundel_of_Eritrea_%281994-2000%29.svg.png)
Авіяцыя эфіопа-эрытрэйскай вайны — ваенна-паветраныя сілы Эфіопіі і Эрытрэі, якія адыгрывалі значную ролю ў вайне 1998—2000 гадоў. Бакі вылучалі значную частку сродкаў для падтрымкі добрага стану сваёй авіяцыі і яе мадэрнізацыі, чым меркавалася дасягнуць поспеху ва ўсім канфлікце. Калі ў пачатку краіны адчувалі недахоп у пілотах, інструктарах і тэхніках, мелі істотныя праблемы з баяздольнасцю баявых машын, то па заканчэнні супрацьстаяння сітуацыя змянілася за кошт намаганняў па павышэнні авіямоцы, замежных паставак, дапамогі наймітаў і ваенспецаў з былых савецкіх рэспублік (у асноўным расійскіх і ўкраінскіх). Падчас узброенага канфлікту выяўлены шэраг асаблівасцей самалётаў серый «МіГ» і «Су», якія раней не фіксаваліся ў прыродна-кліматычных умовах Эфіопіі і Эрытрэі.
Самалёты і верталёты былі задзейнічаны ў бамбардзіроўках, разведцы, эвакуацыях і паветраных баях (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
- Першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейснены на самалёце І-15.
- Першым савецкім аўтамабілем, удастоеным дзяржаўнага знака якасці, стаў БелАЗ-540А.
- Упершыню паспяховую пасадку на Марс здзейсніў амерыканскі касмічны апарат «Вікінг-1».
- У нідэрландскім Хардэрвейку дарогу могуць пераходзіць судны.
- Раз’яднальнікі электрычных ланцугоў высокага напружання часта прыводзяцца ў дзеянне электрычнымі рухавікамі.
Абраная выява
Катэгорыі
- Машыны • Механізмы
- Абсталяванне • Зброя • Інфарматыка • Космас • Транспарт • Электроніка
Чым я магу дапамагчы
Трэба напісаць: Хуткасны трамвай (англ.) (бел. · Радны рухавік (англ.) (бел. · Радны чатырохцыліндравы рухавік (англ.) (бел. · Радны шасціцаліндравы рухавік (англ.) (бел. · V-падобны рухавік (англ.) (бел. · VR6-рухавік (англ.) (бел. · Поршневы рухавік унутранага згарання (англ.) (бел.