![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Electric_power_transmission.jpg/640px-Electric_power_transmission.jpg&w=640&q=50)
Энергія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эне́ргія (грэч. enérgeia — дзейнасць) — здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.
Энергія | |
---|---|
![]() | |
Вывучаецца ў | energetics[d] |
ISQ dimension |
|
Сімвал велічыні (LaTeX) |
|
External data available at URL | data.europa.eu/euodp/en/… |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | джоўль[1][2][…], электронвольт[2] і kilogram square metre per square second[d][1] |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Rinjani_1994.jpg/640px-Rinjani_1994.jpg)
У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).
Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc², дзе c — скорасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прымаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў).
Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).