Архітэктура (лац.: architectura — будаўніцтва, дойлідства, ад стар.-грэч.: ἀρχι — старшы, галоўны і τέκτων — будаўнік, цясляр) — адна з найбольш усёабдымных абласцей чалавечай дзейнасці, якая займаецца арганізацыяй прасторы і часу і вырашае любыя прасторавыя і часавыя задачы, ад распрацоўкі стратэгій развіцця агламерацый да дызайну дзвярных ручак.
Па словах старажытнарымскага архітэктара Вітрувія, архітэктура засноўваецца на трох пачатках: лац.: firmitas — трываласць, лац.: utilitas — карысць і лац.: venustas — прыгажосць (т. з. Трыяда Вітрувія) — і ляжыць у вызначаных гарманічных адносінах да прапорцый чалавечага цела
Выдатны артыкул
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка (1533). На пачатку (да 1599 г.) ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафтна-пейзажны парк.
Нясвіжскі замак з'яўляецца родапачынальнікам новага тыпу бастыённых умацаванняў у Беларусі — так званай новаітальянскай сістэмы. На момант пабудовы замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. У замку не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Ён меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў. У агульнай планіроўцы і пабудове прыкметная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем (далей…).
Метэоры (грэч.Μετέωρα) — адзін з найбуйнейшых манастырскіх комплексаў у Грэцыі, услаўлены, перш за ўсё, сваім унікальным размяшчэннем на вяршынях скал. Манаскі цэнтр быў утвораны каля X стагоддзя і з тых часоў існуе бесперапынна. У 1988 годзе манастыры былі ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны. Паводле адміністрацыйна-царкоўнага падзелу ўваходзіць у мітраполію Стагі і Метэор (грэч.Σταγών και Μετεώρων) Эладскай праваслаўнай царквы.