![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Facadegreen.jpg/640px-Facadegreen.jpg&w=640&q=50)
Азеляненне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азеляне́нне — комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні або стварэнні і выкарыстанні расліннага покрыва ў населеных месцах і іх наваколлі з мэтай палепшыць якасць асяроддзя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Facadegreen.jpg/640px-Facadegreen.jpg)
Зялёныя насаджэнні падзяляюцца на агульныя (паркі, сады, скверы, бульвары, алеі і інш.), абмежаваныя (у дварах школьных, дашкольных, лячэбных, навукова-даследчых і інш. устаноў, у жылых раёнах) і спецыяльныя (вакол прамысловых прадпрыемстваў, водаахоўныя, проціпажарныя, супрацьэразійныя і інш.).
Фарміраванне сістэмы азелянення ў розных населеных месцах залежыць ад іх геаграфічнага становішча, мясцовых кліматычных і прыродна-ландшафтных умоў (наяўныя лясныя масівы, асаблівасці рэльефу і глеб, размяшчэнне вадаёмаў), памераў, народна-гаспадарчага профілю і планіровачнай структуры гарадоў і пасёлкаў.