Глеба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гле́ба — верхні слой зямной паверхні, які характарызуецца ўрадлівасцю.
Хуткія факты Глеба, Колер ...
Глеба | |
---|---|
Колер | карычневы |
Вывучаецца ў | pedology[d] і глебазнаўства |
Процілегла | горная парода |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Глеба — асаблівае прыроднае цела, якое ўтворыцца з сумесі мінеральных рэчываў (узніклых пры разбурэнні горных парод) з арганічнымі (прадуктамі жыццядзейнасці жывых арганізмаў). У верхняй частцы глебы з раслінных астаткаў адбываецца утварэнне гумусу, або перагною, арганічнага рэчыва глебы, у якім утрымоўваюцца вуглярод, азот, фосфар, калій і мікраэлементы ў даступнай для раслін форме. Дзякуючы гэтаму глеба валодае ўрадлівасцю — здольнасцю забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі і вільгаццю. Глеба — прыроднае цела, аднак у выніку апрацоўкі і акультурвання яна падвяргаецца істотным зменам.