Калій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калій (лац.: Kalium) K — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 19. Канфігурацыя электронных абалонак: 4s1.
Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 39,0983. Ізатопы: 39K (93,08%), 41K (6,91 %) – стабільныя і слаба радыёактыўны 40K (0,01 %) з перыядам паўраспаду 1,32•109 год.
Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві ў 1807 годзе.
Зямная кара ўтрымлівае 2,5 % па масе (7-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў.
Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 862 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення – 63,55 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення – 776 °C. Солі калію афарбоўваюць полымя ў фіялетавы колер.
Прыродныя крыніцы: сільвін KCl, сільвінітKCl•NaCl, карналіт KCI•MgCI2•6H2O. Найбуйнейшыя радовішчы калійнай солі — у Канадзе (каля Саскачэвана), на Урале (раён Солікамска — Бярэзнікаў), у Беларусі (Салігорск). Вялікія радовішчы — у ЗША, Узбекістане, Германіі. Утрыманне K2O в прамысловых радовішчах 12—30 %.
Металічны калій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага натрыю на гідраксід або хларыд калію.