правінцыя Канады From Wikipedia, the free encyclopedia
Саскачэван — правінцыя на поўдні цэнтральнай часткі Канады, 9-я ў складзе канфедэрацыі. Сталіца — горад Рэджайна, найбуйнейшы горад — Саскатун. Саскачэван мяжуе на захадзе з правінцыяй Альберта, на поўначы з Паўночна-заходнімі тэрыторыямі, на ўсходзе з правінцыяй Манітоба, а на поўдні з амерыканскімі штатамі Мантана і Паўночная Дакота.
англ.: Saskatchewan | |||
---|---|---|---|
— Правінцыя Канады — | |||
«Сілаю шматлікіх народаў» | |||
Краіна | Канада | ||
Сталіца | Рэджайна | ||
Найбуйнейшы горад | Саскатун | ||
Насельніцтва (01.07.2010) | 1 045 622 чал.[1] (6-е месца) | ||
• працэнт ад насельніцтва Канады — 3,1% | |||
Шчыльнасць | 1,61 чал/км² | ||
Афіцыйная мова | англійская | ||
плошча | 651 036 км²[2] (7-е месца) | ||
• працэнт ад плошчы Канады — 6,5% • плошча сушы — 591 670 км² (90,9%) • плошча вады — 59 366 км² (9,1%) |
|||
Вышыні • найвышэйшы пункт |
Сайпрэс-Хілс[3] (1468 м) |
||
Канадская канфедэрацыя | з 1 верасня 1905 года (9-е месца) | ||
Лейтэнант-губернатар | Расел Мірасты | ||
Прэм'ер-міністр | Скот Мо | ||
ВРП (2009) ВРП на душу насельніцтва |
56 553[4][5] млн C$ (5-е месца) 54 482 C$ |
||
Часавы пояс | UTC-6 | ||
Паштовы індэкс | SK | ||
Код ISO 3166-2 | CA-SK | ||
Катэгорыя на Вікісховішчы | Saskatchewan | ||
Афіцыйны сайт | |||
Профіль на СтатКане | |||
Саскачэван на карце Канады |
|||
|
З 2009 года насельніцтва Саскачэвана ацэньваецца ў 1.035.000 чалавек канадскім урадам. Жыхары ў асноўным жывуць у паўднёвай палове правінцыі. З агульнай колькасці насельніцтва 257300 жывуць у найбуйнейшым горадзе правінцыі, Саскатуне, у той час як 194971 жывуць у сталіцы правінцыі, Рэджайне. Іншыя буйныя гарады — Прынс-Альберт, Муз Джо, Ёрктан, Свіфт Карэнт і Норт Бэтлфард.
Саскачэван быў упершыню даследаваны еўрапейцамі ў 1690 годзе і першыя паселішчы еўрапейцаў з'явіліся ў 1774 годзе; да гэтага ён быў заселены карэннымі плямёнамі. Тэрыторыя зрабілася правінцыяй у 1905 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.