![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580._2018_%252804%2529.jpg/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580._2018_%252804%2529.jpg&w=640&q=50)
Сквер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сквер (ад англ.: square — квадрат) — невялікі гарадскі сад; важная частка азелянення населеных месцаў, дэкаратыўнага афармлення плошчаў і вуліц. Фарміруецца па асноўных прынцыпах садова-паркавага мастацтва. Плошча звычайна 0,5—2 га. У адрозненне ад бульвара прызначаны пераважна для кароткачасовага адпачынку пешаходаў. Сквер можа мець самастойную закончаную кампазіцыю ці быць элементам буйнога архітэктурна-ландшафтнага ансамбля. Звычайна асноўны элемент кампазіцыі сквера — пляцоўка для адпачынку з фантанам, дэкаратыўнай скульптурай, кветкавым партэрам, клумбамі, газонамі, пасадкамі дрэў, кустоў і інш.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%81%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%80._2018_%2804%29.jpg/640px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%81%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%80._2018_%2804%29.jpg)
Першыя скверы ўзніклі ў сярэдзіне XIX ст. ў Англіі, у другой палове XIX ст. — у Расіі.