Скульптура
вобласць мастацтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Скульптура, пластыка (лац.: sculpo — выразаю, высякаю) — від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць аб'ёмную форму і выконваюцца з цвёрдых ці пластычных матэрыялаў - у шырокім значэнні слова, мастацтва ствараць з гліны, воску, каменя, металу, дрэва, косці і іншых матэрыялаў высяканнем, выразаннем, лепкай, коўкай, ліццём ці іншым спосабам выявы чалавека, жывёл і іншых прадметаў прыроды ў датыкальных, цялесных іх формах.
Мастацка-выразнымі сродкамі скульптуры з'яўляюцца пабудова аб'ёмнай формы, пластычная мадэліроўка (лепка), распрацоўка сілуэта, фактуры, часам колеру.
Мастак, які прысвяціў сябе мастацтву скульптуры, называецца скульптарам або разьбяром. Галоўную яго задачу складае перадача чалавечай фігуры ў рэальным або ідэалізаваным выглядзе, жывёлы адыгрываюць у яго творчасці другарадную ролю, а іншыя прадметы з'яўляюцца толькі ў значэнні даданых або апрацоўваюцца выключна з арнаментальнай мэтай.
Слова скульптура, акрамя самога віду мастацтва, пазначае таксама кожны асобны яго твор.