Вірская вуліца (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вірская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Паводле некаторых версій назва вуліцы паходзіць ад слова «вір» і звязана з магчымым пачаткам ракі Нямігі ў яе ваколіцах[1][2]. Ёсць звесткі, што старажылы вуліцы чытаюць яе назву з націскам на літару «а» і магчыма іншая этымалогія гэтага тапоніма[3]. Пераважна захавала сядзібную забудову[4]. У 2016 г. падымалася пытанне аб зносе сядзібнай забудовы ў гэтым раёне, але абмеркаванне нічым не скончылася і шчыльную забудову пачалі ў раёне суседняга старога аэрапорта[5].