Ангкор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ангкор (з кхмерскай — «горад») — старажытная сталіца Кхмерскай імперыі ў 9—15 стагоддзях, размешчаная ў 240 км ад Пнампеня, на поўнач ад берага возера Танлесап, сярод джунгляў і з'яўляецца найбуйнейшай славутасцю Камбоджы.
Старажытны горад | |
Ангкор | |
---|---|
13°26′00″ пн. ш. 103°50′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
культурны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 668 з 1992 года (16 сесія) |
|
Назва | Ангкор |
Рэгіён | Азія і Акіянія |
Крытэрыі | i, ii, iii, iv |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Руіны Ангкора займаюць плошчу каля 200 км² і расцягнуты на 24 км з захаду на ўсход і на 8 км з поўначы на поўдзень. Усяго тут захавалася каля 100 палацаў і храмаў. У 1992 годзе Ангкор быў узяты пад эгіду ЮНЕСКА.
Варотамі для падарожніка, які хоча ўбачыць гэта вялікае тварэнне старажытных архітэктараў, служыць сучасны горад Сіям Рыяп (па-кхмерскі «Перамога над сіямцамі»). Гэты турыстычны цэнтр бурна развіваецца, мае міжнародны аэрапорт і мноства сучасных гатэляў. Адлегласць ад цэнтра Сіям Рыяпа да галоўнага храма комплексу — Ангкор-Ват — каля 5 км.