Верталёт — аэрадынамічны лятальны апарат, які валодае ўласцівасцю рабіць узлёт і пасадку па вертыкалі, завісаць у паветры і перамяшчацца ў любым кірунку. Неабходныя для палёту пад’ёмная сіла і цяга ствараюцца адным ці некалькімі апорнымі вінтамі (прапеллерамі), якія круцяцца рухавіком (рухавікамі).
Аналагічны апарат з безматорнымі апорнымі вінтамі называецца аўтажырам або гірапланам.
Класіфікацыя
Развіццё верталёта праходзіць праз некалькі этапаў, такіх як усталяванне больш дасканалых рухавікоў, электроннага абсталявання і выкарыстанне розных вузлоў і дэталяў.
- Першае пакаленне. Верталёты першага пакалення з’явіліся ў 1950-х гадах. На іх усталяваныя поршневыя рухавікі, якія дазвалялі развіваць малыя хуткасці, яны маюць нізкі патэнцыял і невялікую адлегласць палёту. Да гэтага пакалення рахуюць наступныя мадэлі: S-51, S-58, HTK-1, Bell-47, HSL-1, Мі-1, Мі-4, Ка-10, Ка-18 і іншыя.
- Другое пакаленне. Верталёты другога пакалення з’явіліся ў 1960-х гадах. Яны аснашчаны газатурбіннымі рухавікамі, што спрыяе значнаму павелічэнню прапускной здольнасці і паляпшэнню лётных характарыстык. У іх палепшаная канструкцыя апорных і хваставых вінтоў, выкарыстоўвалася сістэма аўтаматычнай стабілізацыі ў палёце. Да гэтага пакалення верталётаў належаць Bell 204, Bell 205, Bell 206 і Bell 209, S-16, S-26, S-64 і S-65, Kaman HH-43, UH-2, Hiller OH-5, Huages OH-6, Ка-22, Ка-25 і Ка-26, Мі-2, Мі-6, Мі-8, Мі-10 і іншыя.
- Трэцяе пакаленне. Верталёты трэцяга пакалення з’явіліся яшчэ ў пачатку 1970-х. У іх палепшылі агульную структуру, аэрадынамічныя ўласцівасці, цалкам распрацавалі новае электраабсталяванне, яны маюць высокую эканомію паліва. Да гэтага пакаленню мадэлі адносяць Bell-222 і Bell-230, McDonnell Duglas AH-64, Bo-105, S-70, Puma, Dofen, Linx, Мі-24, Ка-23 і іншыя.
- Чацвёртае пакаленне. Верталёты чацвёртага пакалення з’явіліся ў сярэдзіне 1970-х гадоў. У іх прыняла шырокае прымяненне кампазіцыйных матэрыялаў, палепшаны электрычныя ўстаноўкі, што дазваляе ім працаваць у складаных умовах надвор’я і ноччу. Да гэтага пакалення адносяць мадэлі EC-120, S-76S+, Ка-27, Ка-29, Ка-31, Ка-32, Мі-26 і Мі-34.
- Пятае пакаленне. Пятае пакаленне верталётаў з’явілася ў пачатку 1990-х. Яны цалкам камп’ютарызаваныя, кіруюцца з выкарыстаннем шматфункцыянальных індыкатараў, сучаснай лічбавай сістэмы кіравання палётам. Да гэтага пакалення могуць быць аднесены мадэлі RAH-66, EH-101, NH-90, V-22, Ec-135, Eurocopter Tiger, Мі-38, Мі-46, Ка-50, Ка-62, Ка-226 і многія іншыя.
Гл. таксама
Літаратура
- Munson, Kenneth. Helicopters and other Rotorcraft since 1907. — London: Blandford Publishing, 1968. — ISBN 978-0-7137-0493-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Верталёт
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.