Эфіопа-эрытрэйская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эфіопа-эрытрэйская вайна — узброены канфлікт паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй у 1998—2000 гадах за кантроль над спрэчнымі памежнымі тэрыторыямі. Падзеі пачаліся з уварвання эрытрэйскай арміі на эфіопскую тэрыторыю, чаму папярэднічаў інцыдэнт у пагранічным пасёлку. Баі з пераменным поспехам вяліся пераважна ў памежжы. У іх прынялі актыўны ўдзел найміты і ваенспецы з былых савецкіх рэспублік, у асноўным расіяне і ўкраінцы.
Эфіопа-эрытрэйская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт | |||
Дата | 6 мая 1998 — 18 чэрвеня 2000 | ||
Месца |
поўнач Эфіопіі (штаты Тыграй і Афар) і 1/4 тэрыторыі Эрытрэі[1], апасродкавана: судана-эрытрэйская граніца, Самалі, эфіопскія рэгіёны Аромія і Агадэн |
||
Прычына | Праблема дэмаркацыі граніцы; перашкоды для эфіопскага транзіту праз эрытрэйскія парты; гвалтоўнае высяленне эфіопаў з Эрытрэі; мілітарызацыя эрытрэйскага грамадства; недавер эфіопскага грамадства да этнічных тыграі ва ўрадзе. | ||
Вынік |
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Яшчэ на першым этапе вайны сфармаваліся тры фронты: заходні — сектар Бадмэ, участак паміж рэкамі Мэрэб і Сетыт, цэнтральны — раён Цэрона—Заламбеса—Алітэна, усходні — раён Бурэ. Усе яны апынуліся падзеленымі ў сувязі са складаным горным і пустынным рэльефам тэатра ваенных дзеянняў. Асабліва вялікі разрыў (некалькі сотняў кіламетраў) утварыўся паміж цэнтральным і усходнім франтамі, дзе пралягла пустыня Данакіль[4].
Па выніку супрацьстаяння бакі заключылі мірнае пагадненне і адклалі вырашэнне спрэчкі на нявызначаны тэрмін для разгляду справы ў міжнародным арбітражы, які абавязаў краіны падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну. Тэрытарыяльнае пытанне было канчаткова закрыта толькі са зменай улады ў Эфіопіі і перадачы праблемных участкаў эрытрэйцам.