From Wikipedia, the free encyclopedia
Мірны дагавор паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй — пагадненне паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй, падпісанае 9 ліпеня 2018 года ў горадзе Асмэра. Дакументам пакладзены канец шматгадовым памежным спрэчкам і пачата нармалізацыя двухбаковых адносін.
Асмэрскае пагадненне | |
---|---|
Тып дагавора | мірны дагавор |
Дата падпісання | 9 ліпеня 2018 |
Месца падпісання | г. Асмэра |
Падпісалі | Абій Ахмед Алі і Ісаяс Афеворкі |
Бакі |
Эфіопія Эрытрэя |
У 1998—2000 гадах паміж краінамі вялася пагранічная вайна за шэраг спрэчных тэрыторый. 18 чэрвеня бакі спынілі баявыя дзеянні і дамовіліся аб усёабдымным мірным пагадненні, якое было падпісана 12 снежня. У дакуменце прапісана, што краіны павінны вырашыць тэрытарыяльную спрэчку праз міжнародны суд[1].
У наступны час міждзяржаўны канфлікт з фазы адкрытага супрацьстаяння перайшоў у закрыты. Бакі перанеслі акцэнт з хуткага ўрэгулявання на доўгатэрміновае рэгуляванне. Выкананне пытання аб заканчэнні тэрытарыяльнай спрэчкі зацягвалася[2]. Міжнародны арбітраж абавязаў бакі падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну, але пасёлак Бадмэ, сімвал вайны, пакінуць за эрытрэйцамі[3].
У 2018 годзе ў Эфіопіі, па выніках выбараў, адбылася змена ўлады: партыя НФВТ была адхілена ад кіравання краінай, а ўрад узначаліў Абій Ахмед Алі[4].
У ліпені новы прэм’ер-міністр Эфіопіі сустрэўся з прэзідэнтам Эрытрэі Ісаясам Афеворкі. Палітыкі дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж краінамі, пачатку супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі, а ўсе спрэчныя тэрыторыі пераходзілі эрытрэйцам. Міністр інфармацыі Эрытрэі заявіў, што падпісанне дэкларацыі азначыла заканчэнне стану вайны паміж дзвюма дзяржавамі[4][5][6][7].
У 2019 годзе Абій Ахмед Алі за падпісанне мірнага пагаднення стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
З пачатку канфлікту ў эфіопскім штаце Тыграй у лістападзе 2020 года Эрытрэя актыўна падтрымлівала федэральны ўрад Абія Ахмеда Алі ў барацьбе з паўстанцамі былой кіруючай партыі НФВТ.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.