Аваскоп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аваскоп (ад лац.: ovum — яйцо[1]) — аптычная прылада для візуальнай праверкі якасці яек перад закладкай у інкубатар і падчас іх інкубацыі, а таксама для кантролю за якасцю харчовых яек. Ацэнку яек праводзяць пры прасвечванні. Аваскоп дазваляе выявіць няякасныя яйкі на ранняй стадыі інкубацыі і павысіць працэнт вылуплення.