From Wikipedia, the free encyclopedia
Нішта́цкі мір (шведск.: Freden i Nystad) — мірны дагавор паміж Рускім царствам і Шведскай імперыяй, які завяршыў Паўночную вайну 1700—1721 гадоў. Падпісаны 30 жніўня (10 верасня) 1721 года ў горадзе Ніштат (цяпер Усікаўпункі, Фінляндыя). Быў падпісаны з боку Расіі Я. В. Брусам і А. І. Астэрманам, з боку Швецыі — Ю. Лільенстэтам і О. Стромфельдам (шведск.: Otto Reinhold Strömfelt).
Ніштацкі мірны дагавор | |
---|---|
| |
Дата падпісання | 30 жніўня (10 верасня) 1721 |
Месца падпісання | |
Бакі | Маскоўская дзяржава, Шведская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дагавор змяніў руска-шведскую мяжу, раней замацаваную Сталбоўскім мірным дагаворам ад 1617 года. Швецыя прызнала далучэнне да Расіі Ліфляндыі, Эстляндыі, Інгерманландыі, часткі Карэліі (г. зв. Старой Фінляндыі) і іншых тэрыторый[1]. Расія абавязалася выплаціць Швецыі грашовую кампенсацыю і вярнуць Фінляндыю.
Ратыфікаваны 9 (20) верасня. 10 верасня 1721 года ў Маскве былі прайшлі ўрачыстасці прысвечаныя Ніштацкаму міру. Перамога ў Паўночнай вайне высунула Расію ў лік найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў.
Перамогамі рускай зброі ў канцы Паўночнай вайны вырашылі скарыстацца Англія, Гановер, Галандыя і Данія, якія заключылі саюз з Пятром I супраць Швецыі. У рэчаіснасці ж Англія і Галандыя не жадалі поўнага паражэння Швецыі і ўзмацнення Расіі на Балтыцы. Гэта прывяло да распаду кааліцыі і заключэння 4 жніўня 1717 саюзнага дагавора з Францыяй: Парыж абяцаў пасрэдніцтва ў перагаворах са Швецыяй, крайне знясіленай працяглай вайной. 12 мая 1718 адкрыўся Аландскі кангрэс — на адным з Аландскіх астравоў. З боку Расіі перамовы ўзначалілі Якаў Брус і Андрэй Астэрман. Аднак, спадзеючыся на дапамогу Англіі, шведы ўсяляк іх зацягвалі. Акрамя таго, пасля гібелі Карла XII у 1718 годзе да ўлады ў Швецыі прыйшла рэваншысцкая групоўка каралевы Ульрыкі Элеаноры, якая выступала за збліжэнне з Англіяй і працягвання ваенных дзеянняў.
У 1719 пад уздзеяннем англійскай дыпламатыі была арганізавана кааліцыя еўрапейскіх дзяржаў супраць Расіі. У яе склад увайшлі Аўстрыя, Саксонія і Гановер. Англія абяцала ваенную і фінансавую дапамогу шведам. Перамовы на Аландскім кангрэсе былі спынены. У 1719 рускі флот перамог шведаў ля вострава Эзэль, а ў 1720 — ля вострава Грэнгам (Бітва пры Грэнгаме). Англія вымушана была адклікаць сваю эскадру з Балтыкі. У 1719—1720 былі праведзены тры паспяховыя дэсантныя аперацыі на тэрыторыі Швецыі. Усё гэта вымусіла шведаў у маі 1721 у Ніштаце аднавіць перамовы. 30 жніўня (па стар. стылі) 1721 мірны дагавор быў падпісаны.
Дагавор складаўся з прэамбулы і 24 артыкулаў. Паводле дагавора Расія замацавала выхад да Балтыйскага мора: да яе адышлі частка Карэліі на поўнач ад Ладажскага возера, Інгерманландыя ад Ладагі да Нарвы, частка Эстляндыі з Рэвелем, частка Ліфляндыі з Рыгай, астравы Эзэль і Дага. За гэтыя землі Расія выплаціла Швецыі кампенсацыю ў 2 млн яфімкаў (1,3 млн рублёў). Прадугледжваўся абмен палоннымі[2], амністыя «злачынцам і перабежчыкам» (акрамя прыхільнікаў Івана Мазепы). Фінляндыя вярталася Швецыі, якая таксама атрымала права штогод бязмытна закупляць і вывозіць з Расіі хлеба на 50 тыс. рублёў. Дагавор пацвярджаў усе прывілеі, прадстаўленыя остзэйскаму дваранству шведскім урадам: дваранства захавала сваё самакіраванне, саслоўныя органы і г. д.
Асноўныя палажэнні дагавора[3]:
Расія стала вялікай еўрапейскай дзяржавай, у адзначэнне чаго 22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 года Пётр I па прашэнні сенатараў прыняў тытул Айца айчыны, Імператара Усерасійскага, Пятра Вялікага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.