рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
На́рач, Нарача́нка, Нароча — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 1650 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Нарач | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 75 км |
Басейн | 1 650 км² |
Расход вады | 11,9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Нарач |
• Каардынаты | 54°49′07″ пн. ш. 26°49′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілія |
• Каардынаты | 54°26′22″ пн. ш. 26°38′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Мядзельскі раён, Вілейскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва ракі Нарач (Нарачанка) найімаверней вытворная ад назвы возера Нарач. На гэта паказвае назва возера Nar-akys на тэрыторыі Літвы, адносна недалёка ад Нарачы.
Назва Нарач балцка-літоўскага паходжання, яе ўтвараюць дзве асновы Nar- i Ak-. Дакладна тыя ж асновы ў назве возера Nar-akys, таксама корань Nar- у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Nar-upis[1]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі корань Nar- у рачной назве Нара на Верхнім Павоччы[2].
Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»[3].
Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-)[4]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака.
У двухасноўных гідронімах тыпу Нарач ці Свіслач[5] ak- займае тую ж другую пазіцыю, якую ў іншых выпадках займаюць балцкае up- / ap- (літ. upė, пруск. ape «рака»)[6] або яцвяжскае -da (ад яцвяжскага *udā «вада, рака»)[7], як у гідронімах Жукопа або Ясельда.
Значэнне назвы Нарач можна перадаць як «Глыбокая вада».
Зоны адпачынку: Вузлянка
Выцякае на поўдзень з возера Нарач у Мядзельскім раёне, цячэ ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, упадае ў Вілію за 1,2 км на паўднёвы захад ад в. Красніца (Вілейскі раён). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузлянкі ўтвораны гідралагічны заказнік «Чарэмшыцы».
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова аблесеная, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй в. Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасць 6 % (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча звілістае, яго шырыня 8—16 м, ад в. Слабада на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія.
На працягу паўкіламетра перад вусцем Нарачанкі на яе левым беразе пабудаваны турыстычныя стаянкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.