рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вузля́нка — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Нарачанка (басейн Нёмана). Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 663 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Вузлянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 53 км |
Басейн | 663 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы |
• Вышыня | вышэй 168,2 м |
• Каардынаты | 54°53′12″ пн. ш. 27°11′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | паўднёвы ўсход ля вёскі Іжа |
• Вышыня | ніжэй 154,2 м |
• Каардынаты | 54°39′46″ пн. ш. 26°47′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нарачанка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Мядзельскі раён, Вілейскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаецца каля вёскі Мазалеўшчына Мядзельскага раёна, вусце на паўднёвы ўсход ад вёскі Іжа. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Абалона ў высокай плыні разараная, яе шырыня 200—300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м.
У басейне ракі азёры Градскае, Баркі.
На рацэ ў маляўнічых мясцінах зона адпачынку Вузлянка. Папулярная для адпачынку сплавам на байдарках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.