Іжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
І́жа[1] (трансліт.: Iža, руск.: Ижа) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Нарач. Адміністрацыйны цэнтр Іжскага сельсавета.
Аграгарадок
Іжа
| ||||||||||||||||||||||||
Іжа на Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад горада Вілейка і чыгуначнай станцыі Вілейка, за 127 км ад Мінска[2]. На правым беразе ракі Нарач вышэй упадзення ў яе ракі Вузлянка.
Вядомая як Іжа Кішчанская або Кішчанцы з XVII ст. Іжай называлася суседняя вёска, цяпер Каралеўцы (або Іжа Каралеўская)[3].
1790. Фальварак Іжа і вёска Кішчанцы (сённяшняя вёска Іжа) налічвалі дымы: 1 духоўны, 32 чыншавыя і 2 агародныя.
1866. Дзяржаўная вёска, 262 жыхары.
1915—1917. Уваходзіць у зону ваенных дзеянняў Заходняга фронту расійскага войска.
1920. Іжанскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
У 1919 −1932 Іжа была цэнтрам вясковай гміны.
У самым пачатку міжваеннага перыяду Іжанская гміна ўваходзіла ў Вілейскі павет Навагрудскага ваяводства[4]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з усім Вілейскім паветам была далучана да Віленскай Зямлі[5], якая ўвайшла ў склад Польшчы. 20 студзеня 1926 года Віленская зямля пераўтвораная ў Віленскае ваяводства.
Іжанская гміна:
У 1921 годзе ў Іжы жыло 513 чалавек[4].
Гміну ліквідавалі 21 красавіка 1932 года[6], я яе тэрыторыю ўключылі ў Куранецкую, Войстамскую і Вішнеўскую вясковыя гміны.
Іжа ўвайшла ў склад Вішнеўскай вясковай гміны, затым — Войстамскай вясковай гміны.
1931 — 107 двароў, 579 жыхароў[7]. Вадзяны млын, тартак і сукнавальня шваграў Ліўчыца і Мінковіча.
У 1939 — у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
1 верасня 1939. Пачатак вайны, напад гітлераўскай Германіі на Польшчу. Баявыя дзеянні Войска Польскага з удзелам некаторых жыхароў і ўраджэнцаў Іжы ў абарончых баях.
1941—1944. Акупацыя гітлераўскай Германіяй. 22 чэрвеня 1944 напад Гітлераўскай Германіі на СССР, у склад якой дагэтуль ўжо знаходзіцца Заходняя Беларусь, у т.л. Іжа. 1941—1943 — у Іжы знаходзіўся нямецка-паліцэйскі гарнізон.
15 мая 1941 з жыхароў вёскі ўтвораны партызанскі атрад «Іжа» у складзе партызанскай брыгады імя Даватара. Налічваў 43 чалавекі.
У выніку карнай аперацыі гітлераўцаў над мірнымі жыхарамі, якія былі заўважаны ў супрацоўніцтве з партызанамі або спачуванні ім, у чэрвені 1942 года на скрыжаванні вуліц у Іжы акупанты павесілі жыхара вёскі Засценкі камсамольца Уладзіміра Касяка і камсамольца з Іжы Іосіфа Місюля[3]. У той самы дзень яны расстралялі яшчэ некалькі чалавек[8].
Вёска ў 1944 годзе спаленая. Па сведчаннях мясцовых жыхароў — савецкімі партызанамі з мэтай прадухілення магчымага выкарыстання будынкаў для абаронных мэт нямецкіх войск у час наступлення Чырвонай Арміі.
1949, чэрвень. Утварэнне калгаса імя Пушкіна з гаспадарак жыхароў вёскі. Праз некалькі гадоў гаспадарка ўзбуйняецца праз далучэнне калгасаў з суседніх вёсак Засценкі, Дварэц, Курнікі. Пераймяноўваецца ў калгас імя Калініна з цэнтрам у Іжы[3].
Вясковыя палявыя работы ў 1947 (?) годзе пачыналіся з 6 гадзін 30 хвілін. Час на сняданне з 9 да 10 гадзін. На абед — з 13 да 15 гадзін. Канец работы а 20-й гадзіне. Падчас сенакосу і жніва работы пачыналіся з 6 раніцы і заканчваліся а 22-й гадзіне. Рабочы дзень конюхаў пачынаўся ў 3.00[3].
Канец 1951 года. Маладзечанская будаўніча-мантажнай канторай «Белсельэлектра» здае ў эксплуатацыю ГЭС у Іжы на рацэ Нарачанка. ГЭС належыць Вілейскаму райпрамкамбінату. Энергіяй Іжанскай ГЭС забяспечваюцца спажыўцы ў вёсках Іжа, Засценкі, Грэлікі і Пукелы праз адну павышаючую і дзве паніжаючыя мачтавыя трансфарматарныя падстанцыі і лініі электраперадач. Абслугоўвае электрагаспадарку электраманцёр Валянцін Касяк.
1956. У сельскім клубе пачаў працаваць першы тэлевізар у Іжы. Тэлепрыёмнік маркі КВН.
1 лютага 1957. Узбуйненне мясцовага калгаса і перайменаванне яго ў калгас «Рассвет» праз злучэнне калгасаў імя Сталіна (цэнтр у вёсцы Каралеўцы) і імя Калініна (цэнтр у Іжы). Цэнтр новай гаспадаркі размяшчаецца ў Іжы. Старшыня Адольф Іосіфавіч Дзевяцень (на пасадзе да 1963). Бухгалтар Ірына Птроўна Кірмель (пазней — Аўдзей).
У калгасе было 500 галоў буйной рагатай жывёлы, больш за 300 свіней, больш за 500 авечак і 250 коней. Зямлю апрацоўвала тэхніка Вілейскай (Шылавіцкай) МТС.
1959. Да калгаса «Рассвет» далучаецца калгас «Перамога» з цэнтрам у Слабадзе. У склад новага калгаса ўвайшлі вёскі Іжа, Каралеўцы, Слабада, Ляда, Берасніха, Канаціха, Куліха, Зенанова, Калодкі, Любкі, Вуткі, Дварэц, Засценкі, Курнікі, Ямы.
На 2003 год калгас «Рассвет» быў пераўтвораны ў сельскі вытворчы кааператыў (СВК) «Іжа». Кіраўнік — Уладзімір Міхайлавіч Чуковіч, ураджэнец і жыхар Іжы.
2011. СВК «Іжа» далучанае да ААТ «Чурлёны» (цэнтр аграгарадок Лыцавічы). Кіраўнік ААТ «Чурлёны» Пётр Мікалаевіч Міргалоўскі, ураджэнец і жыхар Іжы. Як гаспадарчы цэнтр Іжа страчвае свае пазіцыі. У вёсцы застаецца кантора вытворчага ўчастка «Іжа», створанага на базе былога СВК «Іжа».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.