From Wikipedia, the free encyclopedia
Мітрапалі́т (грэч. μητροπολίτης) — першы па старажытнасці епіскапскі тытул у хрысціянскай Царкве. Першапачаткова тытул мітрапаліта насілі епіскапы хрысціянскіх цэркваў, рэзідэнцыі — кафедры — якія знаходзіліся ў галоўных гарадах (метраполіях — грэч. Μητρόπολις) — адміністрацыйных цэнтрах правінцый Рымскай імперыі.
Першае вядомая згадка тытула Мітрапаліт змешчана ў канонах I Усяленскага сабору (325), які канчаткова вызначыў яго месца ў царкоўнай іерархіі.
Пад старшынствам мітрапалітаў праходзілі Саборы епіскапаў правінцыі (грэч. ἤ ἐπαρχία). Непасрэдна пра іх кажа 34-е Апостальскае правіла: «епіскапам усякага народа належыць ведаць першага з іх, і прызнаваць яго як главу, і нічога, што б перавышала іх уладу, не дзеяць без яго». Іаан Занара ў вытлумачэннях да гэтага канону называе першынствуючых епіскапаў «архірэямі мітраполіі». Гэта значыць мітрапаліт — епіскап цэнтра той ці іншай правінцыі Рымскай імперыі (таксама Візантыйскай імперыі).
Ад прыняцця хрысціянства мітрапалітамі для Русі былі кіеўскія мітрапаліты, якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскіх патрыярхаў. У дататарскія часы мітрапалітаў, за выключэннем Іларыёна, Кліма Смаляціча і Кірыла II (III) (усе трое русіны), прызначаў Канстанцінопальскі патрыярх, хоць гэта супярэчыла звычаям ўсходняй царквы, паводле якіх патрыярху належала толькі зацвярджэнне кандыдата, выбранага на месцы, у царкоўнай вобласці. Царкоўная залежнасць кіеўскага мітрапаліта ад патрыярха абмяжоўвалася актамі вышэйшай кананічнага парадку і царкоўнай палітыкі, так што можна казаць пра фактычную аўтакефалію Кіеўскай мітраполіі.
Правы і аўтарытэт мітрапалітаў былі вызначаны апостальскія правіламі, грэчаскім намаканонам і статутамі рускіх князёў (св. Уладзіміра і Яраслава Мудрага). Мітрапаліт, які ў сваёй епархіі меў усе правы епархіяльнага епіскапа, склікаў епіскапаў сваёй мітраполіі на саборы, старшынстваваў на іх і сачыў за выкананнем іх рашэнняў, клапаціўся аб прызначэнні біскупаў на вакантныя кафедры (Кіеўская мітраполія перад татарскім нашэсцем аб'ядноўвала 16 епархіі), зацвярджаў і прысвячаў кандыдатаў на епіскапаў, даглядаў за выкананнем царкоўных пастаноў у епіскапіях сваёй мітраполіі, падпісваў іх, прымаў скаргі на епіскапаў, судзіў на епіскапскіх судах, а пры неабходнасці і здымаў з пасад падначаленых. Мітрапаліт меў нават судовую ўладу над некаторымі грамадзянскімі справамі (паступова яна была абмежавана). Мітрапаліты прадстаўлялі царкву перад вышэйшай свецкай уладай і мелі вялікі ўплыў на ўсе дзяржаўныя справы як дарадцы князя, а ў часы татарскага нашэсця былі абаронцамі насельніцтва перад татарскімі ханамі.
Заняпад Кіеўскага дзяржавы і зруйнаванне Кіева татарамі былі прычынай таго, што з другой пал. 13 ст. кіеўскія мітрапаліты перанеслі свой двор у Маскву. Таму ў 14-15 стст. на некаторы час з'явіліся дзве новыя мітраполіі — для Галіцка-Валынскай ( Галіцкая мітраполія) і Літоўскай (Літоўская мітраполія ) дзяржаў. Мітрапаліты з цэнтрам у Маскве і ў Літве тытулаваліся далей як «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі».
У 1461 канчаткова аформілася Маскоўская мітраполія (з 1589 гг. — патрыярхія), якая прыпыніла сувязі з Царградам, а беларуска-ўкраінскія землі засталіся ў складзе Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхата. У польска-літоўскай дзяржаве правы мітрапаліта абмяжоўвалі як польскія каралі і вялікія князі літоўскія, так і патрыярхі (ад іх залежалі некаторыя брацтвы — стаўрапігіі , і некаторыя манастыры). Мітрапалітаў выбіраў цяпер сабор епіскапаў з удзелам князёў і духавенства, пазней зацвярджаў вялікі князь ці кароль. На працягу 1475—1497 гг. мітрапалітаў выбіралі рускія вяльможы і клір. У 1498 годзе па прызначэнні вялікага князя Аляксандра (а не выбарам на саборы) мітрапалітам стаў Іосіф Балгарыновіч. Гэта была першая праява права патранату, што ставіла іерархію у асаблівую залежнасць ад свецкай улады. Зацвярджэнне (бласлаўленне) патрыярха стала толькі фармальнасцю.
Пасля Берасцейскай уніі 1596 нядоўгі час існавала толькі адна Кіеўская мітраполія, аб'яднаная з Рымам (грэка-каталіцкая). З аднаўленнем Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі ў 1620 годзе дзейнічалі дзве — праваслаўная і каталіцкая — кіеўскія мітраполіі. Праваслаўнага мітрапаліта выбіралі тады на сходзе святароў, гетмана і казацкага старшыны (але, напрыклад, Пятра Магілу выбралі праваслаўныя паслы на варшаўскім сейме 1632 года). Кароль Уладзіслаў IV зацвердзіў гэты выбар, а патрыярх блаславіў выбраных. З ростам ўплыву Масквы кіеўскія праваслаўныя мітрапаліты хутка страцілі свае правы і прывілеі. У 1686 годзе яны былі падпарадкаваны маскоўскаму патрыярху. У 1688 годзе ў іх быў забраны тытул «і ўсяе Русі» і наказана тытулавацца «кіеўскі, галіцкі і Малай Расіі». З 1721 кіеўскія мітрапаліты прызначаліся Свяцейшым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. На працягу 1722—1743 гг. у іх нават адабралі тытул мітрапаліта. З 1770 года было забаронена ў тытуле ўжываць словы «і Малай Расіі». Такім чынам, мітрапаліта фактычна зведзены да стану епархіяльных архірэяў.
Фактычна[1], з канца XVIII стагоддзя аж да аднаўленні патрыяршаства ў канцы 1917 года ў Расійскай імперыі існавалі толькі 3 епархіі, епіскапы якіх звычайна насілі мітрапалічы сан, — Санкт-Пецярбургская, Кіеўская і Маскоўская (з 1818 года). З 1852 года тытул Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага атрымалі віленскія епіскапы. Першым Мітрапалітам Літоўскім і Віленскім стаў высокаправялебны Іосіф (Сямашка). У наш час праваслаўныя мітрапаліты з рэзідэнцыяй у Вільні носяць тытул Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі.
У наш час у складзе Рускай Праваслаўнай Царквы паўнавартасныя мітрапалічыя акругі існуюць ў тым ці іншым выглядзе. У прыватнасці такімі з'яўляюцца:
У 2011 годзе Свяшчэнным Сінодам Рускай праваслаўнай царквы было прынята «Палажэнне аб Мітраполіі Рускай Праваслаўнай Царквы», паводле якога мітраполіі, што з'яўляюцца ўсяго толькі аб'яднаннем епахій на тэрыторыі суб'екта Расійскі Федэрацыі і не маюць аўтаноміі, варта адрозніваць ад мітрапалічых акруг.
У лацінскім абрадзе каталіцкай царквы мітрапалітам называецца глава царкоўнай правінцыі, якая складаецца з дыяцэзій і архідыяцэзій. Мітрапаліт абавязкова павінен быць архібіскупам, а цэнтр мітраполіі павінен супадаць з цэнтрам архідыяцэзіі. Насупраць, існуюць архібіскупы, якія не з'яўляюцца мітрапалітамі — гэта архібіскупы-суфраганы, а таксама тытулярныя архібіскупы. Суфраганныя біскупы і архібіскупы ўзначальваюць свае дыяцэзіі, якія ўваходзяць у мітраполію. Кожны з іх валодае прамой і поўнай юрысдыкцыяй над сваёй дыяцэзіяй, аднак мітрапаліт можа ажыццяўляць абмежаваны нагляд над ім у адпаведнасці з кананічным правам.
Мітрапаліт звычайна ўзначальвае любыя набажэнствы на тэрыторыі мітраполіі, у якіх удзельнічае, а таксама хиратанісуе новых біскупаў. Мітрапаліт — першая інстанцыя, да якой могуць апеляваць дыяцэзіяльныя суды. Мітрапаліт мае права прызначыць адміністратара дыяцэзіі ў тых выпадках, калі пасля смерці кіруючага біскупа царква не ў стане правесці законнае абранне адміністратара.
Тры лацінскія мітрапаліты гістарычна носяць тытул патрыярха — гэта патрыярхі Венецыі, Лісабона і Іерусаліма.
Ва ўсходнекаталіцкіх цэрквах тэрмін «мітрапаліт» ужываецца ў тым жа сэнсе, што і ў праваслаўных цэрквах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.