From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская Праваслаўная Царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай Праваслаўнай Царквы) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[4][5].
Украінская Праваслаўная Царква | |
---|---|
Українська Православна Церква | |
Асноўная інфармацыя | |
Прадстаяцель у наш час | мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі) |
Цэнтр | Кіеў |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Кіева-Пячэрская Лаўра |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
Украіна Аўтаномная Рэспубліка Крым[1] Севастопаль[1] |
Мова набажэнстваў | царкоўнаславянская, украінская |
Каляндар | юліянскі, новаюліянскі (румынскія парафіі) |
Колькасць | |
Епіскапаў | 85 (53 кіруючых, 25 вікарных, 7 на спачыне)[2] |
Епархій | 53[2] |
Навучальных устаноў | 22[3] |
Манастыроў | 191[3] |
Прыходаў | 11 358[3] |
Святароў | 9 573[3] |
Манахаў і манашак | 5 103[3] |
Сайт | www.orthodox.org.ua |
27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую Праваслаўную Царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[6].
Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[7].
Пасля Аб'яднальнага сабору ўкраінскіх праваслаўных цэркваў 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у еўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[8][9]. Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[10][11].
Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы еўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[12][13][14]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018) ) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.
27 мая 2022 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў Кіеве адбыўся Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы, які асудзіў вайну, а таксама прыняў дапаўненні і змены ў Статут[15]. Пастановай Сабора УПЦ прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці[16].
20 жніўня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны забараніла Рускую праваслаўную царкву ва Украіне, прыняўшы Закон Украіны «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый».[17][18] Украінскія рэлігійныя арганізацыі, афіляваныя з Рускай праваслаўнай царквой, будуць забаронены праз 9 месяцаў з моманту вынясення Дзяржаўнай службай Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення адпаведнай пастановы, калі гэтая рэлігійная арганізацыя не разарве адносіны з Рускай праваслаўнай царквой у адпаведнасці з праваслаўным кананічным правам.[19][20][21]
Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 года прадстаяцель Ануфрый (Беразоўскі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.