![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b9/LonelyMountain.jpg/640px-LonelyMountain.jpg&w=640&q=50)
Серадзем’е
кантынент у легендарыуме Толкіна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Серадзе́м’е[7] (англ.: Middle-earth — Сярэдзінная зямля) — месца дзеяння ў выдуманым сусвеце легендарыума Дж. Р. Р. Толкіна. У Серадзем’і цалкам разгортваюцца падзеі «Хобіта» і «Уладара Пярсцёнкаў» і часткова — «Сільмарыліёна» і «Няскончаных паданняў». Серадзем’е — цэнтральны кантынент выдуманага сусвету, а не назва ўсяго свету Толкіна, як памылкова лічаць некаторыя.
Серадзем’е | |
---|---|
квэнья: Endor сінд.: Ennorath | |
![]() | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Арда |
Мяжуе з | Helcaraxë[d] |
Вытворная праца | Tolkien fandom[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Натхнёнае | Мідгард |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад[1], Валадар Пярсцёнкаў[2], Сільмарыліян[3], Няскончаныя паданні[d], The History of Middle-earth[d][4], Дзеці Хурына[5] і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d][6] |
Функцыянальны аналаг | Еўропа |
![]() |
Толкін падрыхтаваў некалькі карт Серадзем’я і асобных яго абласцей, дзе адбываюцца падзеі яго твораў. Не ўсе яны былі апублікаваны пры жыцці. Асноўнымі картамі былі тыя, што былі апублікаваны ў «Хобіце», «Уладары Пярсцёнкаў», «Сільмарыліёне» і «Няскончаных паданнях». Большасць падзей Першай Эпохі адбывалася на субкантыненце Белерыянд, які ў канцы таго перыяду пайшоў пад ваду. Блакітныя Горы на правым краю карты Белерыянда — гэта тыя ж Блакітныя Горы, якія з’яўляюцца ў левым верхнім вугле карты Серадзем’я ў Другой і Трэцяй Эпохах. Карты Серадзем’я Толкіна ахопліваюць толькі невялікую частку свету: не паказаны значныя часткі Руна і Харада, а таксама іншыя кантыненты.
Толкін не раз адзначаў, што Серадзем’е знаходзіцца на нашай Зямлі[8] (дакладней, «знаходзілася» ў далёкім мінулым). Ён казаў пра гэта і ва «Уладары Пярсцёнкаў»[9], і ў лістах.[10] Паводле яго слоў, Трэцяя Эпоха завяршылася прыкладна шэсць тысяч гадоў назад.[11] Наваколлі Шыра — гэта цяперашняя Паўночна-Заходняя Еўропа (Хобітан, напрыклад, размешчаны на той жа шыраце, што і Оксфард).[12] Зрэшты, у адказах на некаторыя лісты ён адклікаўся пра свае гісторыі як пра «іншую рэальнасць» (secondary or sub-creational reality, secondary belief).[13] Падчас інтэрв’ю ў студзені 1971 года, калі яго спыталі, ці можна лічыць, што апісанае ім адбывалася ў іншую эпоху, ён адказаў: «Не… на іншым узроўні ўяўлення — так».[8][14] Тым не менш ён пацвердзіў, што дзеянне адбываецца на Зямлі; параўноўваючы Мідгард і Серадзем’е, ён сказаў: «Так, гэта адно і тое ж слова. Большасць людзей робяць памылку, лічачы, што Серадзем’е — гэта іншы свет ці іншая планета, як у навуковай фантастыцы, але гэта проста старамоднае слова, якое пазначае свет у якім мы жывём і які ўяўляўся акружаным Акіянам».[8] У канцы 1971 года ён ізноў пацвердзіў, што апісанае ім — гэта «кароткі эпізод у гісторыі» Зямлі.[15]