![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/El_Se%25C3%25B1or_de_los_Anillos_lectura.jpg/640px-El_Se%25C3%25B1or_de_los_Anillos_lectura.jpg&w=640&q=50)
Валадар Пярсцёнкаў
раман Дж. Р. Р. Толкіна / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Валада́р Пярсцё́нкаў»[3] (англ.: The Lord of the Rings) — раман англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, самы вядомы твор жанру фэнтэзі, працяг кнігі «Хобіт». «Валадар Пярсцёнкаў» быў напісаны як адна кніга, але з-за аб’ёму пры першым выданні яго падзялілі на тры часткі: «Брацтва Пярсцёнка», «Дзве вежы» і «Вяртанне караля». У выглядзе трылогіі ён публікуецца і дагэтуль, хоць часта ў адной папяровай кнізе.
Валадар Пярсцёнкаў | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | Джон Рональд Руэл Толкін[1] |
Жанр | фэнтэзі, высокае фэнтэзі[d][2] і прыгоды[d] |
Мова арыгінала | англійская |
Арыгінал выдадзены | 1954 і 1955 гг. |
Афармленне | Цім і Грэг Хільдэбранты, Паўліна Бейнс, Джон Хоу, Тэд Несміт, Алан Лі, Доната Джанкола, Маргрэтэ II і інш. |
Выдавецтва | George Allen & Unwin Limited[d] |
Выпуск | 1954[2] |
Месца публікацыі | Каралеўства Вялікабрытанія |
Папярэдняя | Хобіт, або Туды і назад і Сільмарыліян |
Наступная | Сільмарыліян |
«Валадар Пярсцёнкаў» з’яўляецца адной з самых вядомых і папулярных кніг XX стагоддзя. Ён перакладзены сама мала на 38 моў свету, у тым ліку на беларускую (аматарскі пераклад). Гэта кніга зрабіла велізарны ўплыў на літаратуру ў жанры фэнтэзі, на настольныя і камп’ютарныя гульні, на кінематограф і наогул на сусветную культуру. Вялікім поспехам карысталася і экранізацыя кнігі, створаная рэжысёрам Пітэрам Джэксанам.